Главная Случайная страница


Категории:

ДомЗдоровьеЗоологияИнформатикаИскусствоИскусствоКомпьютерыКулинарияМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОбразованиеПедагогикаПитомцыПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРазноеРелигияСоциологияСпортСтатистикаТранспортФизикаФилософияФинансыХимияХоббиЭкологияЭкономикаЭлектроника






Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі

  Асабовы склад Дывізій Гармат і мінамётаў Танкаў Самалетаў (баявых)
ЗахАВА 627 300 10 087 2202 (новай канструкцыі 383) 1789 (новай канструкцыі 303)
Вермахт 820 000 14 300

 

Канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва адзначала, што каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію на галоўным накірунку прэвентыўным ударам Чырвонай Арміі ў момант разгортвання сіл вермахта і арганізацыі фронту і ўзаемадзеянне радоў войск. На астатніх участках дзяржмяжы прадугледжваецца актыўная абарона. Аднак такія планы не збыліся. Як адзначыў кіраўнік генштабу сухапутных сілаў вермахту Ф.Гальдэр, «наступленне нашых войскаў, як бачна, з’явілася для праціўніка на ўсёй працягласці фронту поўнай тактычнай нечаканасцю...».

Прыгранічныя баі ў Беларусі

Напад на СССР, у тым ліку на Беларусь, гітлераўцы пачалі моцным артылерыйскім абстрэлам прыгранічных раёнаў, пасля чаго ў наступленне перайшлі сухапутныя войскі. Адначасова фашысцкая авіяцыя бамбіла месцы размяшчэння савецкіх войск, аэрадромы, казармы, чыгуначныя вузлы, гарады і інш. У першы дзень баявых дзеянняў паветраныя сілы СССР страцілі 1200 баявых самалётаў, 738 з іх было знішчана на тэрыторыі Беларусі, прычым 528 непасрэдна на аэрадромах. Нехапала боепрыпасаў, і таран выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку бою. Яго роля як маральнага фактара, была даволі высокай, таран дастаўляў шмат непрыемнасцей германскім паветраным асам. У першыя гадзіны вайны таранілі варожыя самалёты лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, Д.В.Кокараў.

Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій. Тут колькасць нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. Гэтыя два ўдарныя кулакі павінны былі зламаць супраціўленне Чырвонай Арміі з наступным выхадам на аператыўную прастору і авалоданнем гарадамі Мінск і Смаленск. У першыя дні вайны быў дапушчаны стратэгічны пралік савецкага ваеннага камандавання. На Беластоцкім выступе было сканцэнтравана 26 савецкіх дывізій, у тым ліку 8 танкавых і 4 матарызаваных, а гэта каля 350 тыс. салдат і афіцэраў і 2 тыс. танкаў. Флангавыя ўдары германскіх войскаў на Брэсцкім і Гродзенскім напрамках прывялі да таго, што гэтыя сілы трапілі ў акружэнне.

У выніку мэтанакіраванай дзейнасці дыверсантаў у тыле Чырвонай Арміі былі разбураны вузлы сувязі, згублена кіраўніцтва войскамі. 22 чэрвеня ў штаб Заходняга фронту (створанага з войск Акругі) з Масквы прыйшла дырэктыва наркома абароны С.Цімашэнкі, у якой патрабавалася неадкладна распачаць наступальныя дзеянні «з мэтай разгрому нямецкіх груповак у раёнах, дзе яны парушылі дзяржаўную граніцу». Арганізаваць наступленне было немагчыма, але з самага пачатку вайны германскія войскі адчулі на сабе моц супраціўлення, якога яны не сустракалі ў Еўропе. Нягледзячы на адыход часцей Чырвонай Арміі ад Гродна, 29-я танкавая дывізія контратакавала праціўніка і часова адкінула яго на некалькі кіламетраў на захад.

Усяму свету вядома гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Знаходзячыся ў поўным акружэнні, без вады і ежы, пры вострай нястачы боепрыпасаў і медыкаментаў, гарнізон крэпасці амаль месяц мужна змагаўся з ворагам. Гарнізон чакаў наступлення Чырвонай Арміі і зняцця блакады, але Чырвоная Армія была ўжо далёка на Усходзе. Мужнасць і гераізм праявілі афіцэры П.М.Гаўрылаў, I.М.Зубачоў, Я.М.Фамін, У.В.Шаблоўскі, М.В.Несцярчук, А.I.Махнач, сяржанты Р.К.Семянюк, А.Д.Раманаў, Т.Г.Грабянюк і інш. За бессмяротны подзвіг Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой».

26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці ўжо падступілі да сталіцы Беларусі. Войскі 13-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.М.Філатава ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэрвеня. Гераічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М.Русіянава, якія выкарыстоўвалі для барацьбы з варожымі танкамі звязкі гранат, а таксама бутэлькі з гаручай сумессю – знакаміты «кактэйль Молатава» і знішчылі больш як 100 танкаў і бронемашын праціўніка. Аднак, з паўднёвага захаду да сталіцы прарваўся 47-мы матарызаваны корпус з групы Гудэрыяна. 28 чэрвеня ў акружэнне пад Мінскам трапілі войскі 3-й, 4-й, 10-й і значная частка сіл 13-й савецкіх армій. Па звестках нямецкага камандавання ў аперацыях пад Беластокам, Брэстам і Мінскам часці вермахта захапілі ў палон 330 тыс. ваеннаслужачых, больш за 3000 гармат і 3332 танкі, а таксама шмат боепрыпасаў і вайсковай маёмасці.

Мінск вельмі пацярпеў пад час абароны. Горад рэгулярна бамбіла нямецкая авіяцыя, ён гарэў. Цэнтралізаваная эвакуацыя з горада не праводзілася. Яшчэ 24 чэрвеня штаб Заходняга фронту, кіраўнікі кампартыі і ўрада рэспублікі выехалі ў Магілёў. Пры гэтым не быў эвакуіраваны архіў СНК БССР, а кіраўніцтва Вярхоўнага Савета пакінула ў сейфе спісы членаў урада, кіруючых работнікаў Вярхоўнага Савета, ЦК ЛКСМБ з указаннем хатніх адрасоў і пералічэннем членаў іх сем’яў. На падставе гэтых дакументаў адбыліся першыя масавыя арышты і расстрэлы ў Мінску.

Арганізацыя абароны краіны

У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М.Молатаў, які ад імя Савецкага ўраду прызваў «забяспечыць перамогу над ворагам» шляхам арганізацыі належнай абароны. Разам з разуменнем цяжкага стану на франтах і растучай перспектывай зацяжной вайны пачала фарміравацца сістэма мерапрыемстваў па пераводу ўсяго жыцця краіны на ваенныя рэйкі і ствараецца сістэма надзвычайных органаў кіравання.


Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ «Аб ваенным становішчы». У краіне ўводзілася абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы забеспячэння насельніцтва таварамі і прадуктамі харчавання, на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзілася ваеннае становішча.

30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прынялі мабілізацыйны народнагаспадарчы планна ІІІ квартал 1941 г., які патрабаваў тэрмінова пачаць мабілізацыю ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. Прадугледжвалася неадкладна ажыццяўляць эвакуацыю – мэтанакіраванае перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей з месцаў, якім пагражала акупацыя. У выніку яе Урал, Заходняя Сібір і Сярэдняя Азія пераўтварыліся ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень-снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1523 буйныя, галоўным чынам з сістэмы ВПК. Гэта 85% магутнасцяў авіяцыйнай прамысловасці, 9 асноўных танкавых заводаў, амаль 95% прадпрыемстваў Наркамата ўзбраенняў. Але фактычна цалкам быў страчаны Данецкі прамысловы рэгіён.

25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня рэспубліканскага СНК І.С.Былінскі. У надзвычай цяжкіх умовах з тэрыторыі Беларусі было выратавана абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў і каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывёлы і інш. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа, Урал, сярэдняя паласа РСФСР, Заходняя Сібір.

29 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прымаюць дырэктыву аб прынцыпах перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад, уся дзейнасць у тыле падпарадкоўваецца выключна інтарэсам фронту. Значна пашыралася кантрольная функцыя партыі. На 1170 буйных прадпрыемстваў былі прызначаны парторгі ЦК, з лістапада 1941 г. аднаўляюцца палітаддзелы пры МТС і ў саўгасах. Ствараюцца спецыялізаваныя Наркаматы – танкавай прамысловасці ў верасні і мінамётнай зброі ў лістападзе. Дзеля вырашэння праблемы працоўных кадраў ствараецца Камітэт па ўліку і размеркаванню працоўнай сілы. Страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу прывяла да крытычнага падзення аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ў СССР у другой палове 1941 г. Тым не менш, за ліпень-снежань 1941 г. у СССР было выраблена 4,8 тыс. танкаў, 8,2 тыс. самалётаў, 30 тыс. гармат, 42 тыс. мінамётаў, каля 90 тыс. пісталетаў-калямётаў і каля 1,6 млн. карабінаў. Але гэтага было мала, бо страты склалі за той жа перыяд 6 млн. адзінак стралковай зброі, каля 20 тыс. танкаў, 101 тыс. гармат і мінамётаў, 17 тыс. самалётаў.

30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны(ДКА) на чале з Старшынёй СНК СССР І.В.Сталіным. ДКА цэнтралізаваў дзяржаўнае і ваеннае кіраўніцтва. Грамадзяне краіны, партыйныя, савецкія, камсамольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. Ён вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, ажыццяўляў мабілізацыю людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краіны, ажыццяўляў падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамысловасці, арганізоўваў эвакуацыю, перавод прадпрыемстваў у вызваленыя раёны і аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі ў заходніх абласцях краіны. 4 верасня 1945 г. яго дзейнасць ДКА была прыпынена.

Асаблівую вастрыню набываюць пытанні забеспячэння насельніцтва харчаваннем. З 18 ліпеня па канец 1942 г. уводзіцца картачная сістэма. Яна распаўсюджваецца толькі на 4 катэгорыі грамадзян: рабочых, служачых, іждзевенцаў і дзяцей да 12 гадоў. Нормы былі вельмі невялікія – ад 800 грамаў хлеба ў дзень для рабочага да 400 – для дзяцей. З агульнай колькасці насельніцтва СССР у 200 млн. чалавек цэнтралізавана забяспечвалася ў 1941 г. толькі каля 56 млн. Сяляне павінны былі разлічваць толькі на свае прысядзібныя ўчасткі.

У сферы ваенных мерапрыемстваў з 22 чэрвеня, у адпаведнасці з Указам Прэзідыўма ВС СССР, праводзіцца масавая мабілізацыя ваеннаабавязаных. У абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму шмат падавалася заяў аб добраахвотным уступленні ў рады арміі. На працягу аднаго тыдня было мабілізавана звыш 5 млн. чалавек, з тэрыторыі БССР – каля 500 тыс.чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія атрымала 291 дывізію і
94 брыгад.

Для непасрэднага кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі на франтах 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам І.Сталіна, які прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. Для ўзмацнення ідэалагічнай работы ў Чырвонай Арміі з 16 ліпеня 1941 г. аднаўляецца інстытут ваенных камісараў – «прадстаўнікоў партыі і ўрада ў войску», а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.

Прымаюцца надзвычайныя меры па пераадоленню панічных настрояў у арміі. У жніўні Стаўка аддае загад №270, па якому тых, хто здаецца ў палон, трэба лічыць дэзерцірамі і здраднікамі Айчыны, іх сем’і падлягаюць арышту. Ліквідацыя дэзерціраў у прыфрантавой паласе ўскладвалася на асобыя аддзелы НКУС, створаныя ў ліпені 1941 г. У верасні 1941 г. пры кожнай стралковай дывізіі ствараліся заградзіцельныя атрады, якія павінны былі выкарыстоўваць зброю супраць панікёраў.

24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастановы аб стварэнні ў прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў. Галоўная іх мэта – барацьба з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек.
Да 15 ліпеня 1941 г. у БССР было створана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны
(27 тыс. чалавек). На знішчальныя батальёны, акрамя ваенных задач – ліквідацыі дыверсантаў і паветранага дэсанту, ускладвалася задача ратавання матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў ці знішчэння прамысловасці і матэрыяльных рэсурсаў, якія не падлягалі эвакуацыі. Найбольшы размах гэтая дзейнасць атрымала на ўсходзе БССР, куды войскі вермахта прыйшлі як у пустыню.

Народнае апалчэнне так сама было формай масавага патрыятычнага руху. Яно выканала ролю часовага заслону на шляху ірваўшыхся на ўсход войск вермахта. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн.чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння. Але дрэнна ўзброеныя і неабучаныя апалчэнскія дывізіі ў баях неслі вялізарныя, амаль 100%-ныя страты. Да таго, істотны ўрон мела народная гаспадарка, якая недалічвалася кваліфікаваных рабочых рук. Па меры зніжэння напружанасці на франтах расфарміравалі апалчэнне.

Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны, 3 ліпеня, калі вызначыліся маштабы страт і сталі відавочнымі паражэнні Чырвонай Арміі ў памежных раёнах, савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні ДКА І.В.Сталіна. У ім Сталін растлумачыў прычыны адступлення арміі, апраўдаў перадваенны саюз з Германіяй, даў ацэнку вайне – як вайне татальнай, якая вядзецца на знішчэнне.
З гэтай нагоды вайна была названая «Айчыннай».

Последнее изменение этой страницы: 2016-08-11

lectmania.ru. Все права принадлежат авторам данных материалов. В случае нарушения авторского права напишите нам сюда...