Главная Случайная страница


Категории:

ДомЗдоровьеЗоологияИнформатикаИскусствоИскусствоКомпьютерыКулинарияМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОбразованиеПедагогикаПитомцыПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРазноеРелигияСоциологияСпортСтатистикаТранспортФизикаФилософияФинансыХимияХоббиЭкологияЭкономикаЭлектроника






Старажытная беларуская літаратура як адна з развітых літаратур славянскага свету

 

1. Перыядызацыя старажытнай беларускай літаратуры, яе навуковыя асновы, галоўныя этапы і перыяды развіцця.

2. Старажытная беларуская літаратура ў кантэксце ўсходнеславянскай і сусветнай літаратуры.

3. Агульныя асаблівасці старажытнай літаратуры перыяду Кіеўскай Русі. (Асоба сярэдневяковага чалавека ў літаратуры, манументалізм вобразаў, умоўнасць мастацкіх форм, сімволіка, наіўны рэалізм).

4. Асноўныя жанры старажытнай літаратуры перыяду Кіеўскай Русі – перакладной і арыгінальнай, рэлігійна-царкоўнай і свецкай.

 

Тэма № 2

Рэлігійная перакладная літаратура

 

1. Перакладныя рэлігійныя кнігі (чэцці, чэцці-мінеі, часасловы, трыёдзі, палеі і інш.).

2. Біблія як твор сакральны і літаратурны. Структура Бібліі, яе жанравы склад. Пераклады Бібліі на грэчаскую, лацінскую, польскую і беларускую мовы.

3. Перакладныя жыція. «Жыціе Святога Міколы», “Жыціе Аляксея, чалавека Божага”.

4. Апакрыфічныя творы. “Хаджэнне Багародзіцы па пакутах”, тэматычны змест, маралітэ апокрыфа.

 

Тэма № 3

Першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі

1. Жыццё і літаратурная творчасць К.Тураўскага. Тэматычны і маральны змест слоў-казанняў пісьменіка, іх паэтыка. Філасофска-алегарычны змест “Прытчы пра сляпога і кульгавага”.

2. Еўфрасіння Полацкая. Жыццё асветніцы. Аналіз “Жыція Еўфрасінні Полацкай”, яго структура, вобраз падзвіжніцы, мастацкія асаблівасці “Жыція”.

3. Аўраам Смаленскі. Жыццё Аўраама, аналіз “Жыція Аўраама Смаленскага” Яфрэма Сірына.

4. Клім Смаляціч. Агульныя звесткі пра жыццё і літаратурную творчасць.

 

Тэма № 4

Летапісанне Кіеўскай Русі

1. Станаўленне летапісання ў Кіеўскай Русі. “Аповесці мінулых гадоў” як аснова дзяржаўнага летапісання. Гіпотэзы ўзнікнення летапісання ў Кіеўскай Русі А.Шахматава і Дз.Ліхачова.

2. Тэматычны і ідэйны змест “Аповесцей мінулых гадоў”, патрыятызм помніка, паняцце пагадовага запісу і летапіснага апавядання.

3. Пагадовыя запісы і летапісныя апавяданні “Аповесцей ”, звязаныя з землямі сённяшняй Беларусі.

4. Традыцыі “Аповесцей мінулых гадоў ” у беларуска-літоўскіх летапісах ХV – ХVІ стагоддзяў.

Тэма № 5

“Слова пра паход Ігаравы”

 

1. Час напісання, першыя публікацыі твора, прататыпныя падзеі і людзі ў ім. Праблема аўтарства і аўтэнтычнасці “Слова…”

2. Ідэйны змест “Слова пра паход Ігаравы”. Манументалізм вобразаў Рускай зямлі, князёў і дружыны. Вобраз аўтара.

3. “Слова пра паход Ігаравы” як узор гераічнага эпасу. Сінтэз у ім язычаскага і хрысціянскага светабачанняў. Анімізацыя прыроды, язычаская аснова паэтыкі твора. Міфалагічныя вобразы і сімволіка.

4. Вобраз Усяслава Чарадзея. “Слова пра паход Ігаравы” і гістарычная Беларусь. “Слова пра паход Ігаравы” і беларускі фальклор. Пераклады “Слова пра паход Ігаравы” на сучасную беларускую мову. (ад. М.Багдановіча да І.Чыгрынава).

Тэма № 6

Беларуска-літоўскае летапісанне ХІV – ХVІ стагоддзяў

1. Асноўныя спісы і зводы беларуска-літоўскіх летапісаў. Эвалюцыя летапісання па змесце і форме: ранняе дзяржаўнае (ХІV – ХVІ); дзяржаўнае (першай паловы ХVІ ст.). Ад пагадовага запісу да летапісных аповесцей.

2. Ідэйны і тэматычны змест “Летапісца вялікіх князёў літоўскіх” і “Летапісу 1446 года”. “Пахвала Вітаўту” як узор панегірычнай прозы.

3. Ідэйны і тэматычны змест “Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Летапісныя аповесці ў “Хроніцы…” (Легенда пра Палямона, аповесць пра заснаванне Вільні князем Гедымінам і інш.).

4. Ідэйны і тэматычны змест “Хронікі Быхаўца”. Аповесць пра паход князя Альгерда па Маскву, яе змест, мастацкія асаблівасці. Значэнне летапісных аповесцей ў развіцці сярэдневяковага прыгожага пісьменства ў Беларусі.

 

Тэма № 7

Андрэй Рымша

1. Біяграфічныя звесткі пра Андрэя Рымшу, яго творы на старабеларускай мове (“Храналогія”, панегірыкі на гербы Л.Сапегі, Ф.Скуміна, Я.Валовіча). Творчасць паэта на польскай мове (паэма “Дэкатэрас Акроама, або дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў… Крыштафа Радзівіла”.

2. Тэматычны і ідэйны змест паэмы, летапісна-сярэдневяковыя матывы крыўды і помсты ў ёй, услаўленне шляхецкіх вольнасцей, патрыятычны пафас – літоўска-беларускі і агульнадзяржаўны, звязаны з вернасцю каралю Рэчы Паспалітай.

3. Вобраз аўтара ў паэме, услаўленне Крыштафа Радзівіла, асуджэнне “ненасытнага людской крывёй атрутнага Марса” – бога вайны, спачуванне ахвярам палітыкі агню і мяча.

4. Параўнальны аналіз паэмы “Дэкатэрас” з “Прускай вайной” Я.Вісліцкага і “Песняй пра зубра” М.Гусоўскага.

 

Тэма № 8

Літаратура Адраджэння

1. Агульная характарыстыка еўрапейскага Адраджэння. Гуманізм як філасофія Адраджэння, антрапацэнтрызм, Адраджэнне і рэлігія. Спецыфічныя асаблівасці Адраджэння ў Беларусі.

2. М.Гусоўскі. Біяграфія, агульная характарыстыка творчага шляху. Рэлігійныя і панегірычныя творы, эпісталярныя пасланні ў вершах.

3. Гісторыя напісання паэмы “Песня пра зубра”, яе ідэйны змест, патрыятычныя матывы, гуманістычны пафас. Пераклічка “Песні пра зубра” са “Словам пра паход Ігаравы”.

4. “Песня пра зубра” як гераічны эпас – гімн воінам і князю Вітаўту. Вобраз зубра як паэтызацыя адраджэнчаскага тытанізму, праяўленне праз гэты вобраз светапогляду сярэдневяковага і рэнесансавага чалавека. Сімвалізм у паэме, хрысціянская мараль і яе ўплыў на ідэйна-вобразную структуру твора.

 

Тэма № 9

Францішак Скарына

1. Біяграфія Ф.Скарыны “Белыя плямы” ў яго жыццёвым шляху, гіпотэзы і меркаванні аб перыпетыях жыцця і творчай дзейнасці першадрукара. Ф.Скарына як дзеяч Адраджэння. Фарміраванне яго светапогляду, роля ў ім рэлігійна-хрысціянскага асветніцтва, народнай этыкі і эстэтыкі.

2. Пражскі перыяд друкарскай дзейнасці Ф.Скарыны (1517 – 1519), віленскі перыяд (1522 – 1525). Ф.Скарына ў Кёнізбергу і Маскве (1529 – 1533). Агульная характарыстыка выданняў Ф.Скарыны пражскага і віленскага перыядаў.

3. Прадмовы і пасляслоўі Ф.Скарыны да выдадзеных ім кніг Бібліі як выяўленне яго асветніцтва і гуманізму. Адносіны Ф.Скарыны да рэлігіі і ўлады, права і навук. Патрыятызм і дэмакратызм Ф.Скарыны.

4. Ф.Скарына – паэт. Скарынаўскія вершы ў прадмовах да Бібліі, акравершы як літургічная паэзія. Гісторыка-культурнае значэнне літаратурна-грамадскай дзейнасці Ф.Скарыны, яго вобраз у сучаснай беларускай літаратуры.

 

Тэма № 10

Последнее изменение этой страницы: 2016-08-11

lectmania.ru. Все права принадлежат авторам данных материалов. В случае нарушения авторского права напишите нам сюда...