Главная Случайная страница


Категории:

ДомЗдоровьеЗоологияИнформатикаИскусствоИскусствоКомпьютерыКулинарияМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОбразованиеПедагогикаПитомцыПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРазноеРелигияСоциологияСпортСтатистикаТранспортФизикаФилософияФинансыХимияХоббиЭкологияЭкономикаЭлектроника






Узор тытульнага ліста кантрольнай работы

 

 

УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава”

 

Факультэт беларускай філалогіі і культуры

 

 

Завочнае аддзяленне

 

Кантрольная работа №____

па гісторыі беларускай літаратуры ХІ-XVII стст.

студэнткі І курса завочнага аддзялення ФБФК

Івановай Кацярыны Мікалаеўны

 

 

Хатні адрас: 210032,

г.Віцебск, вул.Чкалава,

д.9, кв.35.

Іванова К.М.

 

Тэматыка рэфератаў

па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры” (ХІ-ХVІІІ стст.)

 

1. Афарызмы ў біблійнай кнізе “Псалтыр”.

2. Паэтыка старазапаветнай кнігі “Найвышэйшая песня”.

3. Агіяграфія: генезіс і сутнасць.

4. Ідэальны характар у старабеларускай агіяграфіі ХІІІ ст.

5. З гісторыі красамоўства: Кірыла Тураўскі.

6. Гіпотэзы ўзнікнення летапісання ў Кіеўскай Русі.

7. Легенды і паданні ў “Аповесці мінулых гадоў”.

8. Міфалагічныя вобразы ў “Слове пра паход Ігаравы”.

9. Сімволіка “Слова пра паход Ігаравы”.

10. Паломніцкая літаратура. “Хаджэнне ў Царград” Ігнація Смаляціча.

11. Нарацыя ў беларуска-літоўскіх летапісах ХV – ХVІ ст.

12. Ф.Скарына – філосаф.

13. Хрысталагічная праблема па С.Буднаму.

14. Мікола Гусоўскі: жыццё і гісторыя напісання паэмы “Песня пра зубра”.

15. “Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў” А.Рымшы як эпічная паэма.

16. “Пруская вайна” Яна Вісліцкага – гімн Грунвальду.

17. Мемуары ХVІІ стагоддзя: генезіс і сутнасць жанру.

18. “Баркулабаўская хроніка” – гісторыя “domusa”.

19. Палемічная літаратура ХVІІ ст.: Пётр Скарга.

20. Паэтыка “Трэнаса” М.Сматрыцкага.

21. Тэматыка “Апокрысіса” К.Філалета.

22. “Дыярыуш” А.Філіповіча як сінтэз мемуараў і палемікі.

23. Мастацкія вартасці “Лістоў” Ф.Кміты-Чарнабыльскага.

24. Ф.Еўлашоўскі і яго “Дзённік”.

25. Сатырычная літаратура ХVІІ ст.: “Прамова Мялешкі”.

26. Мастацкія вартасці “Магілёўскай хронікі” Т.Сурты і Ю.Трубніцкага.

27. З гісторыі батлейкі на Беларусі.

28. Уршуля Францішка Радзівіл – “белая дама Нясвіжа”.

29. Школьны тэатр на Беларусі ў ХVІІІ ст.

30. Саламея Пільштынова-Русецкая і яе раман “Авантуры майго жыцця”.

31. Гусарскія мемуары С.Маскевіча: тэматычны змест, асоба аўтара.

32. Вобраз Ф.Скарыны ў рамане-эсэ А.Лойкі “Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае”.

33. Вобраз Еўфрасінні Полацкай ў творчасці У.Арлова.

34. Усяслаў Полацкі ў творчасці Л.Дайнекі.

35. Гістарычная тэма ў паэзіі У.Караткевіча.

ПЫТАННІ да экзамена

па курсе «Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХVІІІ стст.”

Для ІІ курса ФБФК (АЗН)

Складальнік – ст. выкл. Таранеўскі В.У.

1. Літаратура Кіеўскай Русі (агульная характарыстыка царкоўнай і свецкай

2. літаратуры Кіеўскай Русі. Асноўныя жанры літаратуры К.Р. – перакладной і арыгінальнай, рэлігійна-царкоўнай і свецкай).

3. Рэлігійна-перакладная літаратура Кіеўскай Русі (чэцці, чэцці-мінеі, часасловы, трыёдзі, палеі і г.д.) Апокрыфы, «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах». Тэматычны і ідэйны змест апокрыфа.

4. Перакладная літаратура Кіеўскай Русі. Біблія як помнік літаратуры і як кананічная служэбная кніга (Стары і Новы Запавет).

5. Перакладная літаратура Кіеўскай Русі. Біблія. Гісторыя ўзнікнення і станаўлення Новага і Старога Запаветаў. Агульная характарыстыка (тэматычны змест) аднаго з «Евангелляў» (на выбар).

6. Пераклады Бібліі. Жанры біблійных кніжак. Агульная характарыстыка (тэматычны змест) аднаго з «Евангелляў» (на выбар).

7. Першыя помнікі пісьменства, першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэднявяковай Беларусі (Е.Полацкая, К.Тураўскі, А.Смаленскі, К.Смаляціч).

8. Кірыла Тураўскі. Яго жыццё і агульная характарыстыка літаратурнай творчасці. «Слова на ўзнясенне», тэматычны змест «Слова…», яго маральны пафас і паэтыка.

9. Кірыла Тураўскі. З гісторыі красамоўства (панегірычнае і дыдактычнае красамоўства). «Слова аб артусе», тэматычны змест «Слова…», яго маральны пафас і паэтыка.

10. К.Тураўскі. Тэматычны змест праложнага «Жыція Кірылы Тураўскага». Ампфлікацыя як адзін з самых значных паэтычных прыёмаў ва ўрачыстых «Словах…» К.Тураўскага.

11. К.Тураўскі «Прытча пра сляпога і кульгавага». Гісторыя ўзнікнення, філасофска-алегарычны змест «Прытчы…».

12. Е.Полацкая. Жыццёвы шлях, кніжная і грамадская дзейнасць асветніцы. Паняцце аб агіяграфічным жанры ў рэлігійнай літаратуры Х-ХІІ стст.

13. «Жыціе Еўфрасінні Полацкай». Структура «Жыція…», яго тэматычны змест і мастацкія вартасці.

14. «Жыціе Еўфрасінні Полацкай». Вобраз асветніцы ў «Жыціі». Гісторыя ўзнікнення агіяграфіі ў Кіеўскай Русі.

15. Аўрамій Смаленскі. Жыццёвы шлях, кніжная і грамадская дзейнасць А.Смаленскага. «Апакаліпсіс» Яна Багаслова.

16. «Жыціе Аўраамія Смаленскага». Структура «Жыція», яго тэматычны змест. Маральны пафас, вобраз Аўраамія.

17. Клімент Смаляціч. Звесткі аб ім. «Аповесць пра Меркурыя Смаленскага». Тэматычны і ідэйны змест «Аповесці», вобраз Меркурыя.

18. «Слова пра паход Ігаравы». Творчая гісторыя і публікацыі помніка. Час напісання, прататыпныя падзеі і людзі. Знаходка рукапіса ў канцы ХVІІІ ст. Спрэчкі аб аўтэнтычнасці твора. Праблема аўтарства “Слова…”.

19. Ідэйны змест “Слова пра паход Ігаравы”. Вобразы Рускай зямлі, князёў (Усяслаў Чарадзей, Ігар, Буй-тур Усевалад).

20. Міфалагічныя вобразы ў “Слове пра паход Ігаравы”. Язычніцкі боскі пантэон, вобраз Баяна.

21. Вобразы-сімвалы ў “Слове пра паход Ігаравы”. Пераклады “Слова…” на беларускую мову.

22. Летапісанне Кіеўскай Русі. Узнікненне летапісання (гіпотэзы А.Шахматава і Дз.Ліхачова).

23. “Аповесци мінулых гадоў” як пачатковы летапіс. Паняцце летапісу, пагадавы запіс і летапіснае апавяданне ў “Аповесцей мінулых гадоў”.

24. Беларуска-літоўскае летапісанне. Час і прычыны ўзнікнення. Асноўныя спісы і зводы летапісаў, якія дайшлі да нашага часу.

25. Беларуска-літоўскія летапісы. “Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх”. Тэматычны змест, летапіснае апавяданне ў “Летапісцы”.

26. Беларуска-літоўскія летапісы. “Летапіс 1446 года”. Ідэйны і тэматычны змест. Вітаўт і Свідрыгайла ў “Летапісе…”.

27. Беларуска-літоўскія летапісы. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Летапіснае апавяданне пра Палямона, пра заснаванне Вільні князем Гедымінам.

28. Беларуска-літоўскія летапісы. “Хроніка Быхаўца”. Тэматычны і ідэйны змест летапісных апавяданняў пра Палямона і паход князя Альгерда на Маскву.

29. Адраджэнне. Гуманізм як філасофія Адраджэння. Антрапацэнтрызм. Дзеячы Адраджэння (Ф.Скарына, М.Гусоўскі).

30. Кнігавыдавецкая дзейнасць Ф.Скарыны (пражскі і беларускі перыяды). Агульная характарыстыка біблійных кніг, выдадзеных Ф.Скарынам.

31. Прадмовы і пасляслоўя Ф.Скарыны як выяўленне яго асветніцтва і гуманізму. Вобраз Ф.Скарыны ў беларускай літаратуры.

32. М.Гусоўскі. Біяграфія і агульная характарыстыка творчага шляху. Творчая гісторыя паэмы “Песня пра зубра”.

33. “Песня пра зубра” як гераічны эпас. Вобраз князя Вітаўта. Пераклічка “Песні…” са “Словам пра паход Ігаравы” паводле ідэйнага зместу.

34. Вобраз зубра ў паэме М.Гусоўскага “Песня пра зубра”. Выява праз гэты вобраз светапогляду і светаўспрымання сярэднявяковага і рэнесанснага чалавека.

35. Ян Вісліцкі. Біяграфічныя звесткі. Паэма “Пруская вайна” – выдатны помнік Грунвальду. Структура паэмы, яе ідэйны змест.

36. Агульнае паняцце аб Рэфармацыі. Рэфармацыйныя плыні (лютэранства, кальвінізм, арыянства, антытрынітарыі і інш.). С.Будны. Біяграфія.

37. С.Будны. Грамадская і кнігавыдавецкая дзейнасць. Кнігі С.Буднага на старабеларускай мове. Прадмова да “Катэхізіса”, патрыятычныя ідэі, погляды на мову і асвету.

38. С.Будны. Агульная характарыстыка напісанага і выдадзенага С.Будным на лацінскай і польскай мовах.

39. В.Цяпінскі. Біяграфічныя звесткі. Кнігавыдавецкая дзейнасць В.Цяпінскага. Прадмова да “Евангелля”, яе патрыятычны пафас, антыфеадальная накіраванасць.

40. Ф.Еўлашоўскі. Біяграфічныя звесткі. “Дзённік” Ф.Еўлашоўскага, яго творчая гісторыя. Шляхта ў “Дзённіку”, шляхецкі патрыятызм мемуарыста.

41. Ф.Кміта-Чарнабыльскі. Біяграфічныя звесткі. “Лісты” Ф.Кміты-Чарнабыльскага як выдатны помнік мемуарнай літаратуры канца ХVІ стагоддзя.

42. А.Рымша. Біяграфічныя звесткі. Агульная характарыстыка літаратурнай творчасці. Паэма “Дэкатэрас Акроама…”. Адлюстраванне ў ёй рэальных падзей Лівонскай вайны. Ідэйны змест паэмы, вобраз К.Радзівіла.

43. Царкоўна-палемічная публіцыстыка. Прычыны ўзнікнення. Пісьменнікі-палемісты (М.Сматрыцкі, А.Філіповіч, К.Філалет).

44. Мялецій Сматрыцкі. Біяграфія. “Трынас”. Прадгісторыя ўзнікнення помніка. Вобраз маці-царквы, мастацкія вартасці “Трынаса”.

45. Апанас Філіповіч. Біяграфічныя звесткі. “Дыярывуш” А.Філіповіча – выдатны помнік палемічнай літаратуры першай паловы ХVІІ ст.

46. Крыштоф Філалет і яго “Апокрысіс”. Тэматычны змест “Апокрысіса”.

47. Сатырычная літаратура. “Прамова Мялешкі”. Творчая гісторыя помніка. Ідэйны і тэматычны змест “Прамовы…”.

48. Сатырычная літаратура “Ліст да Абуховіча”. Ідэйны і тэматычны змест “Ліста…”, народна-размоўныя элементы ў яго мове.

49. Мемуарная літаратура. “Баркулабаўская хроніка”. Час ўзнікнення. Праблема аўтарства. Летапісныя традыцыі ў “Хроніцы…”.

50. “Баркулабаўская хроніка”. Тэматычны змест, асоба летапісца ў “Хроніцы…”.

51. “Хроніка” Яна Цадроўскага. Тэматычны змест, жыццёвы шлях мемуарства.

52. “Дыярывуш” П.К.Абуховіча. Тэматычны змест і мастацкія вартасці “Дыярывуша”, асоба мемуарыста ў ім.

53. “Дыярывуш” і запіскі Я.У.Пачобута-Адляніцкага. Тэматычны змест, мастацкія вартасці “Дыярывуша”, асоба мемуарыста ў ім.

54. Гарадское летапісанне. “Магілёўская хроніка” Т.Р.Сурты і Ю.Трубніцкага. Звесткі пра аўтара. Тэматычны змест “Хронікі”, яе мастацкія вартасці.

55. Гарадское летапісанне. “Віцебскі летапіс” М.Панцырнага і С.Аверкі. Звесткі пра аўтараў. Тэматычны змест летапісу.

56. Паэзія ХVІІ ст. “Лямент на жалосное преставление отца Леонтия Карповича”. Змест твора, яго мастацкія вартасці.

57. Бібліяграфія курса старажытнай беларускай літаратуры.

58. Сучасная беларуская гістарычная проза (раманы Л.Дайнекі, А.Лойкі, У.Арлова і інш.).

59. Агульная характарыстыка навуковай літаратуры апошніх 10-ці гадоў па курсе “Старажытная беларуская літаратура”.

60. Сімяон Полацкі. Жыццёвы шлях. Агульная характарыстыка творчасці беларускага перыяду.

61. Саламон Рысінскі. Агульная характарыстыка жыццёвага і літаратуранага шляху. Любчанскі парэміялагічны зборнік С.Рысінскага.

62. Агульнае паняцце пра паломніцкую літаратуру. Час узнікнення, тэматычны змест “Падарожжа да святой зямлі” М.Крыштафа Радзівіла (Сіроткі), асоба аўтара.

63. Тэатр на Беларусі. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. Батлейка.

 

 

Літаратура

Асноўная

1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. ХІ - першая палова ХVІІІ стагоддзя. - Мн., 2003.

2. Беларускія летапісы і хронікі. - Мн., 1997.

3. Библия. Книги священного писания Ветхого и Нового Завета. Канонические. - М., 1994.

4. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 Т. Т.1. - Мн., 1968.

5. Златоструй. Древняя Русь Х-ХІІІ веков. - М., 1990.

6. Кусков В.В. История древнерусской литературы. - М., 1989.

7. Кніга жыцій і хаджэнняў. - Мн., 1994.

8. Лихачёв Д.С. Развитие русской литературы Х-ХVІІ веков. Эпохи и стили. - Л., 1973.

9. Мальдзіс А.А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ ст. - Мн., 1982.

10. Pasek Jan Chryzastom. Pamiętniki. - Warszawa, 1987.

11. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. - Мн., 1975.

12. Помнікі мемуарнай літаратуры ХVІІ ст. - Мн., 1983.

13. Полное собрание русских летописей. - М., 1975. Т.32.

14. Полное собрание русских летописей. - М., 1980. Т.35

15. Старажытная беларуская літаратура. Зборнік. - Мн., 1990.

 

Дадатковая

1. 450 год беларускага кнігадрукавання. - Мн., 1968.

2. Александровіч С. Францыск, Скарынін сын з Полацка / Тут зямля такая. -Мн., 1985.

3. Алексютовіч М.А. Скарына, яго дзейнасць і светапогляд. - Мн., 1968.

4. Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая. - Мн., 1993.

5. Белорусский просветитель Франциск Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве. - М., 1979.

6. В.Вольскі. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму. - Мн., 1958.

7. Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1924. - Мн., 1993.

8. Голенищев-Кутузов И.Н. Итальянское Возрождение и славянские литературы ХV – ХVІ веков. - М., 1963.

9. Дабрынін М.К. Беларуская літаратура. Старажытны перыяд. - Мінск, 1952.

10. Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половина ХVІ в. - Мн., 1979.

11. Еремин И.П. Симеон Полоцкий – поэт и драматург. / Симеон Полоцкий. Избр. соч. М., Л., 1983.

12. Каваленка В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. - Мн., 1984.

13. Кавалёў С.В. Лацінамоўная паэзія Беларусі і Літвы пачатку ХVI ст. - Мн., 1993.

14. Карский Е.Ф. Белорусы. Т. ІІІ, вып. 2 Пт., 1921. - Мінск, 1996.

15. Конон В.М. От Ренессанса к классицизму (становление эстетической мысли в Белоруссии в ХVІ - ХVІІІ в.). - Мн., 1978.

16. Короткий В.Г. Творческий путь Мелетия Смотрицкого. - Мн., 1987.

17. Коршунов А.Ф. Афанасий Филиппович: Жизнь и творчество. - Мн., 1965.

18. Кузьмин А.Г. Начальные этапы древнерусского летописания. - М., 1977.

19. Лихачёв Д.С. Поэтика древнерусской литературы. - М., 1979.

20. Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ стагоддзя. - Мн., 1982.

21. Мельнікаў А. Кірыла Тураўскі. - Мн., 1995.

22. Мельников А. Путь непечален. - Мн., 1990.

23. Парэцкі Я.І. Сымон Будны. - Мн., 1975.

24. Подокшин С.М. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина ХVІ – начало ХVІІ в.). - Мн., 1970.

25. Порецкий Я.И. Николай Гусовский. - Мн., 1984.

26. Порецкий Я.И. Соломон Рысинский (конец ХVІ – начало ХVІІ века). - Мн., 1983.

27. Прокошина Е.С. Мелетий Смотрицкий. - Мн., 1966.

28. Робинсон А.И. Литература Древней Руси в литературном процессе средневековья ХІ – ХІІІ вв. - М., 1980.

29. Саверчанка І. Старажытная паэзія Беларусі. - Мн., 1996.

30. Саверчанка І. Сымон Будны як дзеяч Рэфармацыі. - Мн., 1993.

31. Францыск Скарына. Творы. - Мн., 1991.

32. Францыск Скарына: Дакументы і матэрыялы. - Мн., 1988 – 1990.

33. Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. - Мн., 1989.

34. Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. - Мн., 1969.

35. Чамярыцкі В.А. Неўміручая песня старажытнай Русі/ “Слова пра паход Ігаравы”. - Мн., 1986.

36. Янчук М.А. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд. - Мінск, 1922.

 

СПІС тэкстаў для чытання

па курсу “Старажытная беларуская літаратура”

 

Асноўныя:

1. Біблія. Новы запавет. Евангеллі. Апакаліпсіс Яна Багаслова.

2. “Аповесці былых часоў”.

3. “Слова пра паход Ігаравы”.

4. “Рыгведы”, “Эпас аб Гільгамешы”, “Віцязь у тыгровай шкуры”, “Аповесць пра Трышчана і Іжоту”.

5. Апокрыф “Хаджэнне Багародзіцы па пакутах”.

6. К. Тураўскі. “Слова на Узнясенне”, “Слова аб зняцці цела Хрыстова з крыжа”, “Слова аб артусе”, “Прытча пра сляпога і кульгавага”.

7. “Жыціе Ефрасінні Полацкай”.

8. “Жыціе Аўраамія Смаленскага”.

9. “Аповесць аб Меркурыі Смаленскім”.

10. “Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх”.

11. “Першы Беларускі летапіс”.

12. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”.

13. “Хроніка Быхаўца”.

14. 5-6 прамоў Ф. Скарыны да Бібліі. Кнігі “Песня Песняў”, “Еклезіяст”.

15. М.Гусоўскі. “Песня пра зубра”, вершы.

16. Я. Вісліцкі. “Пруская вайна”.

17. А. Рымша. “Эпіграмы”, паэма “Дэкатэрас акраама…”.

18. “Лямант на смерць Лявона Карповіча”.

19. С. Будны. Прадмова да “Катэхізіса”.

20. В. Цяпінскі. Прадмова да “Евангелля”.

21. М. Сматрыцкі. “Трэнас”.

22. Крыштаф Філалет. “Апокрысіс”.

23. А. Філіповіч. “Дыярыуш”.

24. Ф. Еўлашоўскі. “Мемуары”.

25. Я. Цадроўскі. “Хроніка”.

26. Ф. Кміта-Чарнабыльскі. “Лісты…”.

27. “Баркулабаўская хроніка”.

28. “Магілёўская хроніка” Трафіма Сурты і Юрыя Трубніцкага.

29. “Віцебскі летапіс” Міхаіла Панцырнага і Стэфана Аверкі.

30. “Ліст да Абуховіча”.

31. “Прамова Мялешкі”.

32. Драма “Цар Ірад”.

33. “Дыярыуш” Багуслава Казіміра Маскевіча.

34. “Дыярыуш” Адама Каменскага Длужыка.

35. “Падарожжа да Святой Зямлі” М.К. Радзівіла Сіроткі.

36. “Дыярыуш” Піліпа Казіміра Абуховіча.

37. І. Смаляціч. “Хаджэнне ў Іерусалім”.

38. К. Марашэўскі. “Камедыя”.

Дадатковыя:

1. “Александрыя”.

2. “Казанне аб Мамаевым пабоішчы”.

3. “Шасцідзён”.

4. “Фізіялог”.

5. “Хранографы” Іаана Малалы и Рыгора Амартола (урыўкі).

6. Раман “Дзяўгеніева дзеянне”.

7. “Аповесць аб Акіры Мудрэйшым”.

8. “Аповесць аб Варлааме і Іясафаце”.

9. Ізборнік 1073 г.

10. Кніга афарызмаў “Пчала”.

11. Свецкія аповесці “Аб Троі”, “Пра Атылу – караля Угорскага”.

12. Мастсцкія тэксты (творы на гістарычную тэму У. Арлова, А. Лойкі, Л. Дайнекі, К. Тарасава, В. Іпатавай, М. Арочкі, М. Ткачова і інш.).

13. Статут ВКЛ 1588 г. (урыўкі).

 

ЗМЕСТ:

1. Уводзіны ……………………………………………………………..с.3

2. Праграма курса “Старажытная беларуская літаратура XI-XVII стст.”…………………………………………………………………..с.4-26

3. Кароткі курс выбраных лекцый……………………………………..с.26-48

4. Каляндарна-тэматычны план курса “Старажытная беларуская літаратура XI-XVII стст.” (дзённае аддзяленне)…………………...с.48-50

5. Планы практычных заняткаў (дзённае аддзяленне)……………….с.50-58

6. Пытанні да экзамена (дзённае аддзяленне)………………………...с.59-60

7. Пытанні да заліку…………………………………………………….с.61-62

8. Каляндарна-тэматычны план курса “Старажытная беларуская літаратура XI-XVII стст.” (завочнае аддзяленне)…………………….с.63

9. Тэматычны змест лекцый……………………………………………с.63-68

10. Тэмы, вынесеныя на самастойнае вывучэнне……………………...с.68-70

11. Тэматыка практычных заняткаў…………………………………….с.71-73

12. Тэматыка кантрольных прац………………………………………...с.74-75

13. Узор тытульнага ліста…………………………………………………...с.76

14. Тэматыка рэфератаў……………………………………………………..с.77

15. Пытанні да экзамена па курсе “Старажытная беларуская літаратура XI-XVII стст.” (завочнае аддзялення)…………………………………..с.78-81

16. Навуковая літаратура (асноўная і дадатковая)…………………….с.81-83

17. Спіс тэкстаў для чытання (асноўныя і дадатковыя)………………с.83-84

18. Змест……………………………………………………………………...с.85

Последнее изменение этой страницы: 2016-08-11

lectmania.ru. Все права принадлежат авторам данных материалов. В случае нарушения авторского права напишите нам сюда...