Главная Случайная страница


Категории:

ДомЗдоровьеЗоологияИнформатикаИскусствоИскусствоКомпьютерыКулинарияМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОбразованиеПедагогикаПитомцыПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРазноеРелигияСоциологияСпортСтатистикаТранспортФизикаФилософияФинансыХимияХоббиЭкологияЭкономикаЭлектроника






Перыядызацыя старажытнай беларускай літаратуры

 

1. Літаратура эпохі Сярэднявечча (ХІ – ХV стст.)

2. Літаратура эпохі Рэнесансу (XVI ст.)

3. Літаратура эпохі Барока (XVII ст.)

 

Сярэднявечча

 

Літаратура ранняга Сярэднявечча (ХІ – ХІІІ стст.)

 

Агульны перыяд развіцця трох усходнеславянскіх літаратур – беларускай, украінскай і рускай. Пытанне аб пачатку пісьменнасці на ўсходнеславянскіх землях. Першыя помнікі пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Хрышчэнне Русі, выбар візантыйскай арыентацыі. Царква і вялікакняская ўлада. Цэнтры кніжнай культуры (Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Смаленск, Тураў і інш.) Язычніцкая спадчына ў духоўнай культуры Старажытнай Русі. Культурныя сувязі ўсходніх славян з Візантыяй, першы паўднёваславянскі літаратурны ўплыў. Асветніцкая дзейнасць Кірыла і Мяфодзія, крытыка “трохмоўнай ерасі”. Творчая спадчына Навума Ахрыдскага, Канстанціна Праслаўскага, Чарнарызца Храбра. Феадальная раздробленасць, барацьба з крыжакамі і манголататарамі. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Асноўныя жанры і стылявое поле літаратуры.

 

Перакладная літаратура

Літаратурныя сувязі і кантакты, творчы характар успрыняцця перакладной літаратуры ўсхзоднеславянскімі кніжнікамі.

 

“Біблія”як помнік сусветнай культуры, дыдактычная і эстэтычная значэнне біблейскіх кніг. Гістарычныя ўмовы формавання канону. Асноўныя жанры Старога Запавету. Паэтыка Псалтыра. Філасофскі сэнс прытчаў Саламона. Структура Новага Запавету. Характарыстыка кананічных евангелляў, сістэматызацыя хрысціянскага вучэння ў пасланнях апостала Паўла, эсхаталагічныя пытанні ў “Апакаліпсісе”. Першыя біблейскія кнігі на беларускіх землях: Тураўскае евангелле (ХІ ст.), Полацкае евангелле (ХІІ ст.), Аршанскае евангелле (ХІІІ ст.), Лаўрышаўскае евангелле (ХIV ст.), Друцкае евангелле (ХIV ст.). Біблейская традыцыя ў літаратуры.

“Блуканне Багародзіцы па пакутах”. Помнік апакрыфічнай літаратуры. Праблематыка твора. Пытанне пра боскую справядлівасць, пошукі праўды і дабра ў апокрыфе. Характарыстыка вобраза Багародзіцы.

“Жыціе Аляксея, чалавека Божага”. Класічны ўзор агіяграфічнага твора. Гісторыя стварэння, каноны жыція. Вобраз Аляксея.

“Александрыя”. Гісторыя напісання і рэдакцыі твора. Сюжэт, кампазіцыя, прыгодніцкія і казачна-фантастычныя элементы. Вобраз Аляксандра Македонскага.

 

Арыгінальная літаратура

Культурны ўзровень развіцця грамадства ў ХІ-ХІІІ стст. і станаўленне арыгінальнай літаратуры. Помнікі дзелавога пісьменства: надпіс на крыжы Еўфрасінні Полацкай 1161 г., Смаленская праўда 1229 г., “Грамата рыжан да віцебскага князя Міхаіла Канстанцінавіча” (каля 1300 г.). Жанравая, тэматычная і стылявая адметнасць арыгінальнай літаратуры. Характарыстыка стылю манументальнага гістарызму. Патрыятычны пафас літаратуры.

Урачыстае красамоўства

Росквіт красамоўства ў ХІ-ХІІ стст. Дзейнасць Яраслава Мудрага. Праблематыка і мастацкая дасканаласць твораў урачыстага красамоўства.

 

Іларыён, мітрапаліт Кіеўскі

Царкоўна-палітычная дзейнасць і літаратурная спадчына мітрапаліта Іларыёна.

“Слова пра закон і ласку”. Праблематыка, ідэя і кампазіцыя твора. Свяшчэннае Пісанне і канцэпцыя сусветнай гісторыі мітрапаліта Іларыёна. Стылявая адметнасць “Пахвалы князю Уладзіміру”. Патрыятычны пафас твора, прыёмы рыторыкі.

 

Кірыла Тураўскі(паміж 1113-1130 – 1182-1188)

Жыццёпіс і творчая спадчына тураўскага епіскапа. Праблема атрыбуцыі твораў. Гісторыя вывучэння літаратурнай спадчыны. Творы Кірылы Тураўскага ў беларускіх старадруках. Жанравыя асаблівасці твораў (прытчы, пропаведзі, малітвы, каноны).

“Прытча пра душу і цела (пра свяпца ды храмца)”. Ідэя прытчы, пытанні грамадска-палітычнага жыцця і маральна-этычныя праблемы. Архітэктолніка, сімволіка-алекагычная вобразнасць. Асуджэнне дзейнасці князя Андрэя Багалююскаша і епіскапа Феадора.

“Слова на Антыпасху”. Сакральная сутнасць свята. Кампазіцыя пропаведзі. Інтэрпрэтацыя сюжэта пра Фаму бязвернага. Мастацка-сімвалічная вобразнасць. Матыў абнаўлення ў пропаведзі.

“Слова на Узнясенне Ісуса Хрыста”. Евангельская трактоўка падзей. Структура пропаведзі, рытарычнае майстэрства аўтара (ампліфікацыі, тырады, ізахранізм). Мастацкая функцыя дыялогаў біблейскіх герояў. Манументальнае гучанне заключнай часткі пропаведзі.

“Слова на сабор 318 айцоў”. Крытыка арыянскай ерасі. Сэнсавыя сувязі паміж падзеямі Нікейскага сабору і падзеямі старазапаветнай гісторыі. Пахвала удзельнікам сабору. Метад тыпалагічнай экзегезы.

“Слова, каб не забывалі настаўнікаў сваіх”. Ідэйны змест і мастацкая дасканаласць твора. Прамоўніцкае майстэрства Кірылы Тураўскага.

 

Клімент Смаляціч (? – пасля 1164)

Факты біяграфіі, царкоўўна-палітычная дзейнасць, літаратурная спадчына.

“Пасланне да Фамы прасвітара”. Гісторыя напісання твора. Мастацкая адметнасць, філасофскі сэнс, прыемы палемікі. Ідэі антычных мысліцеляў і Свяшчэннае Пісанне. Сімволіка і алегорыя ў творы. Зараджэнне вальнадумства ў царкоўным пісьменстве.

 

Жыційная літаратура

Гісторыя ўзнікнення першых жыційных твораў на ўсходнеславянскіх землях. Умоўнасць, дыдактыка, царкоўна-рэлігійная фантастыка ў жыціях. Характарыстыка жыцій-мартырыяў, княскіх жыцій.

“Сказанне пра Барыса і Глеба”. Ідэйная накіраванасць твора. Мастацкая функцыя плачаў, маналогаў, малітваў. Эмацыянальная напружанасць сюжэта. Адлюстраванне хрысціянскіх пакутнікаў Барыса і Глеба.

“Жыціе Еўфрасінні Полацкай”. Гіпотэзы даследчыкаў адносна аўтарства твора. Спісы, рэдакцыі і ствлявыя асаблівасці. Агіяграфічны канон і “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”. Паэтыка і мастацка-эстэтычныя прынцыпы арганізацыі жыція-біяса (унутраныя маналогі, дыялогі, плачы, малітоўныя звароты). Арыгінальнае спалучэнне біяграфіі Еўфрасінні Полацкай, сціслага апісання яе падарожжа ў Святую зямлю і пахвалы. Мастація сродкі драматызацыі падзей, топасы і запазычанні ў творы. Падзвіжніцкая дзейнасць асветніцы. Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучаснай беларускай літаратуры.

“Жыціе Кірылы Тураўскага”. Характарыстыка пралогавых жыцій. Факты біяграфіі Кірылы Тураўскага. Звесткі пра творчую спадчыну тураўскага епіскапа.

“Жыціе Аўрамія Смаленскага”. Час напісаннят твора. Аўтарскі элемен і гістарычныя рэаліі. Запазычанні і рэмінісцэнцыі з іншых жыційных твораў. Вобраз хрысціянскага героя-кніжніка і асветніка. Адметнасць канфлікту ў творы.

“Аповесць пра Меркурыя Смаленскага”. Гісторыя напісання твора. Фальклорная аснова помніка, індаеўрапейскія легенды пра абезгалоўленых і храсціянскія аповеды аб цудадзейных іконах. Стыль і рэдакцыі помніка. Вобраз Меркурыя Смаленскага.

 

Летапісанне

Роля летапісаў у фармаванні гістарычнай свядомасці грамадства. Асноўныя цэнтры летапісання. Тэорыі А.А.Шахматава, Д.С.Ліхачова, Б.А.Рыбакова пра пачатковы перыяд летапісання на Русі. Тэндэнцыйнасць першых летапісцаў. Жанравыя асаблівасці летапісаў.

“Аповесць мінулых гадоў”. Помнік усходнеславянскага летапісання ХІІ ст. Асноўны змест і праблематыка твора. Рэдакцыі і стыль летапісу. Наватарства Нестара-летапісца. Формы летапіснага апавядання. Вобразы князёў у летапісе. Падзеі полацкай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”.

“Кіеўскі летапіс”. Помнік мясцовага летапісання канца ХІІ ст. Праблематыка летапісу, адлюстраванне перыяду феадальнай раздробленасці. Вобразная сістэма летапісу. Звесткі пра падзеі полацкай гісторыі ў летапісе. Страчаны Полацкі летапіс: факты і версіі.

“Галіцка-Валынскі летапіс”. Помнік мясцовага летапісання ХІІІ ст. Структура, майстэрства гістарычнага аповеду, маляўнічасць апісання падзей у летапісе, гераічны пафас. Адлюстраванне барацьбы ўсходнеславянскіх народаў з мангола-татарамі. Звесткі па гісторыі ранняга перыяду станаўлення Вялікага княства Літоўскага. Палітычная дзейнасць Міндоўга, Войшалка і Тройдзеня. Галіцка-Валынскі летапіс і “Слова пра паход Ігара”.

“Слова пра паход Ігара”

“Слова пра паход Ігара” як феномен усходнеславянскай культуры. Гісторыя адкрыцця і апублікавання твора. Праблема аўтэнтычнасці “Слова”. Гіпотэзы даследчыкаў пра аўтарства помніка. Гістарычныя падзеі ў творы, летапісныя звесткі пра паход Ігара Святаслававіча. Ідэйны змест і кампазіцыя твора. Стылявая адметнасць і жанр помніка. Мастацкая дасканаласць, багацце і самабытнасць вобразаў, глыбіня думкі і лірызм “Слова пра паход Ігара”. Свецкі характар, сінтэз фальклорных і кніжных элементаў, прыёмы анімізацыі і персаніфікацыі ў творы. Язычніцкія і хрысціянскія элементы, вобразы славянскай міфалогіі. Сімволіка і каларыстыка, час і прастора ў “Слове”. Мастацкі феномен твора. Апісанне падзей полацкай гісторыі. Паэтычнае адлюстраванне Нямігскай бітвы (1067 г.), вобраз Усяслава Полацкага. Майстэрства беларускіх перакладчыкаў “Слова пра паход Ігара” (Я.Купалы, М.Гарэцкага, Р.Барадуліна, В.Дарашкевіча, І.Чыгрынава і інш.). Мастацкае асэнсаванне твора сучаснымі беларускімі паэтамі, пісьменнікамі і драматургамі. Тыпалагічныя сувязі “Слова пра паход Ігара” з сярэднявечным эпасам іншых народаў (“Песня пра Раланда”, “Песня пра майго Сіда”, “Песня пра нібелунгаў”). “Слова пра паход Ігара” ў творах выяўленчага мастацтва, музыцы, анімацыі.

 

Последнее изменение этой страницы: 2016-08-11

lectmania.ru. Все права принадлежат авторам данных материалов. В случае нарушения авторского права напишите нам сюда...