Главная Случайная страница


Категории:

ДомЗдоровьеЗоологияИнформатикаИскусствоИскусствоКомпьютерыКулинарияМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОбразованиеПедагогикаПитомцыПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРазноеРелигияСоциологияСпортСтатистикаТранспортФизикаФилософияФинансыХимияХоббиЭкологияЭкономикаЭлектроника






Літаратура позняга Сярэднявечча (XIV-XV стст.)

 

Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх княстваў. Фарміраванне беларускай народнасці і старабеларускай мовы. Крэўская унія (1385 г.) і яе вынікі. Пераможная бітва Вялікага княства Літоўскага з татармі на Сініх Водах (1362 г.). Княжанне Вітаўта (1392-1430 гг.), яго ўнутраная і знешняя палітыка. Разгром крыжакоў пад Грунвальдам (1410 г.). Развіццё дзелавога пісьменства. Праблемы грамадска-палітычнага жыцця ў “Дагаворы Полацка з Рыгай 1407 г.” і ў “Грамаце гораду Менску на Магдэбургскае права 1499 г.”.

 

Перакладная літаратура

Жанравая характарыстыка перакладной літаратуры. Перакладная проза як састаўная частка старабеларускай літаратуры.

“Аповесць пра трох каралёў”. Час напісання твора. Біблейскае паданне пра ўсходніх цароў, якія прынеслі дары Ісусу Хрысту. Літаратурная першааснова твора – “Легенда пра трох святых каралёў” Іаана Хільдэсхеймскага.

“Аповесць пра Трою”. Падзеі Траянскай вайны ў аповесці. Фальклорна-паэтычная версія прычын вайны. Апісанне падзей апошняга года вайны. Дынамізм сюжэта.

“Пакуты Хрыста”. Характарыстыка апакрыфічнай аповесці пра апошнія дні зямнога жыцця, пакутніцкую смерць і ўваскрэшанне Ісуса Хрыста. Вобраз Багародзіцы. Асаблівасці беларускага перакладу аповесці.

“Жыціе трох віленскіх пакутнікаў”. Гісторыя кананізацыі віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія і Яўстафія. Ідэйная накіраванасць, асаблівасці жыцій-пасьёнаў. Традыцыйныя прыёмы агіяграфіі ў адлюстраванні віленскіх пакутнікаў.

 

Арыгінальная літаратура

Росквіт Вялікага княства Літоўскага і развіццё літаратуры. Станаўленне агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. Пашырэнне літаратурных сувязяў і кантактаў. Царкоўная і літаратурная дзейнасць Кіпрыяна ў Вялікім княстве Літоўскім. Характарыстыка жанраў і стыляў літаратуры.

Хаджэнні

Гістарычныя ўмовы ўзнікнення жанру хаджэння на беларускіх землях. Роля вусных і пісьмовых крыніц у фарміраванні жанру. Хаджэнні манахаў Аграфенія і Варсанофія.

“Хаджэнне ў Царград…” Ігнація Смаляніна (пач. XV ст.). Рэдакцыі помніка. Ідэйны змест і жанрава-стылявыя асаблівасці. Элементы традыцыйнага паломніцкага хаджэння і летапісу. Сацыяльная праблематыка і характар апісання хрысціянскіх святынаў. Мастацкая адметнасць твора. Традыцыі “Хаджэння ў Царград…” у беларускай літаратуры XVI-XVII стст.

 

Урачыстае красамоўства

Грыгорый Цамблак (1364?-1419?)

Жыццёвы і творчы шлях. Царкоўна-палітычная і літаратурная дзейнасць у Вялікім княстве Літоўскім. Удзел Грыгорыя Цамблака ў працы XVI Канстанцкага сабору каталіцкай царквы. Уплыў вучэння ісіхазму на фармаванне светапогляду мітрапаліта Вялікага княства Літоўскаг. Жанрава-стылевая характарыстыка творчасці. Прамоўніцкае майстэрства Грыгорыя Цамблака.

“Слова пахвальнае Яўфімію Тырнаўскаму”. Праблематыка твора. Агіяграфічныя элементы і традыцыі ўрачыстага красамоўства. Вобраз Яўфімія Тырнаўскага – змагара і асветніка. Апісанне злачынстваў турэцкіх ханаў. Выкарыстанне біблейскай вобразнасці.

“Слова на Узвіжанне святога Крыжа”. Гістарычная аснова свята. Сімвалічная вобразнасць у пропаведзі. Сродкі эмацыянальнай выразнасці, рытмічная арганізацыя тэксту, тропы і стылістычныя фігуры.

“Слова на адсячэнне галавы Іаану Хрысціцелю”. Біблейская аснова пропаведзі. Структура, сродкі мастацкай выразнасці. Выкарыстанне традыцый антычных рытараў, наватарства Грыгорыя Цамблака.

 

Летапісанне

Палітычнае адзінства і магутнасць Вялікага княства Літоўскага ў беларуска-літоўскім летапісанні XV ст. Спецыфічныя асаблівасці летапісання ў Вялікім княстве Літоўскім. Цэнтры летапісання. Дзелавое пісьменства і развіццё летапісання.

“Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”. Адзін з першых твораў беларускай гістарычна-дакументальнай прозы. Гіпотэзы даследчыкаў пра ўзнікненне помніка і яго аўтараў. Галоўная ідэя летапісу. Літаратурнае майстэрства летапісцаў, лаканічнасць і дынамічнасць апавядання. Усхваленне цэнтралізатарскай палітыкі літоўска-беларускіх князёў. Структура і сінкрэтычны характар летапісу.

“Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”. Спісы летапісу (Акадэмічны, Нікіфараўскі, Слуцкі, Супрасльскі). Структура і крыніцы помніка, яго рэдакцыі, час і месца іх узнікнення. Ідэя гістарычнай еднасці ўсходніх славян у летапісе. Асаблівасці падачы звестак ад “пачатку Русі” да Яраслава Мудрага. Паказ барацьбы ўсходніх славянаў з ордамі Батыя і крыжакамі. Абарона дзяржавы ў паданнях пра бітвы пад Смаленскам, на рацэ Ворскле, пад Грунвальдам і інш. Адлюстраванне ў летапісе цэнтарлізатарскай палітыкі вялікага князя Вітаўта. Ідэйная канцэпцыя і жанрава-стылявыя асаблівасці “Пахвалы Вітаўту”.

 

РЭНЕСАНС

 

Эпоха Рэнесансу (Адраджэння) у беларускай культуры. Праявы гуманізму ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага XVI ст. Школьная адукацыя. Навучанне беларусаў у замежных універсітэтах. Узнікненне і развіццё кнігадрукавання. Асноўныя цэнтры беларускага кнігадрукавання: Прага, Вільня, Берасце, Нясвіж, Лоск. Мецэнат у мяшчанскім (Багдан Онькаў, Якуб Бабіч) і ў магнацкім (Радзівілы, Астрожскія, Хадкевічы, Кішкі і інш.) асяроддзя. Рэлігійная талерантнасць у часы панавання Ягелонаў. Рэнесансавы стыль у архітэктуры і мастацтве.

Ранні (першая палова XVI ст.) і позні Рэнесанс (другая палова XVI – пачатак XVIIст.). Антычная і сярэднявечна-хрысціянская традыцыі ў беларускай літаратуры эпохі Адраджэння. Наследаванне класічным узорам і адлюстраванне важнейшвх падзей рэчаіснасці. Дэмакратызацыя літаратуры, узмацненне свецкага пачатку. Узнікненне новых жанраў: “Стагоддзе паэзіі”. Полілінгвізм тагачаснага пісьменства Беларусі. Асноўныя літаратурныя мовы: беларуская, лацінская, польская, стараславянская. Сфера ўжывання беларускай мовы, яе дамінуючая роля ў дзелавым пісьменітве і ў гістарычнай прозе.

 

Францыск Скарына (паміж 1480-1490 – каля 1551)

Навуковыя гіпотэзы адносна даты нараджэння Ф.Скарыны. Жыццё і дзейнасць усходнеславянскага першадрукара ў дакументах і матэрыялах яго часу. Францыск Скарына ў Празе (1517-1519). Чэшскае кнігадрукаванне пачатку XVI ст. Выданні богаслужбовых кніг на славянскіх мовах Ш.Фіёля, А.Мануцыя, П.Конача, П.Севярына і інш. Мецэнаты Ф.Скарыны. Рацыяналістычны і прагматычны падыходы да парадку выдання асобных кніг Бібліі. Магчымыя крыніцы перакладу Ф.Скарыны, асаблівасці яго глосаў.

Прадмовы Ф.Скарыны: “Ва ўсю Біблію рускай мовы”, да кніг “Псалтыр”, “Юдзіф”, “Эклезіяст”, “Прытчы Саламонавы” і інш. Выяўленне ў прадмовах асветніцкага крэда ўсходнеславянскага першадрукара. Арыентацыя на “паспалітага” чытача, асаблівасці мовы выданняў і мастацка-графічнага афармлення. Адносіны Ф.Скарыны да тэкстаў Святога Пісання – эзатэрычныя і экзатэрычныя кнігі Бібліі ў разуменні Ф.Скарыны. Хрысціянскае асветніцтва Ф.Скарыны, роля антычнай культурнай спадчыны ў фарміраванні ідэйных поглядаў Ф.Скарыны. Патрыятычны і грамадзянскі пафас прадмоў Ф.Скарыны. Элементы тэалогіі, філасофіі, правазнаўства, філалогіі, эстэтыкі і этыкі ў прадмовах першадрукара. Нацыянальная свядомасць Ф.Скарыны і ўслаўленне радзімы. Бог, чалавек, сусвет, грамадства ва ўспрыняцці асветніка. Паэтычная спадчына Ф.Скарыны, акравершы ў акафістах. Літаратурны стыль Скарыны-пісьменніка і перакладчыка.

Віленскі перыяд кнігадрукарскай дзейнасці Францыска Скарыны (1522-1525). Асаблівасці архітэктонікі “Малой падарожнай кніжкі” і “Апостала”. Мова выданняў.

Роля Ф.Скарыны ў развіцці ўсходнеславянскага кнігадрукавання, перакладчыцкай справы і культуры, ацэнкі яго творчасці дзеячамі XVI-ХХ стст. Прадаўжальнікі справы Скарыны ў Беларусі.

 

Паэзія раннягя Рэнесансу

Новалацінская паэзія – гісторыка-літаратурны феномен у духоўнай культуры Беларусі. Сувязь з традыцыямі антычнай паэзіі, з творамі Гамера, Вяргілія, Авідзія, Гарацыя і інш. Асноўныя жанры (эпічная паэма, элегія, ода, эпіграма), паэтычныя памеры (гекзаметр, элегічны двуверш, сапфічная страфа, алкеева страфа). Выкарыстанне вобразаў і сюжэтаў з антычнай міфалогіі, топасаў паэзіі Старажытнай Грэцыі і Рыма. Паэтызацыя гераічнага мінулага і ўслаўленне подзвігаў сучаснікаў ў творах Янга Вісліцкага і Мікалая Гусоўскага.

Ян Вісліцкі(каля 1485-1490 – пасля 1516)

Пытанні пра паходжанне паэта, яго вучобу і працу ў Кракаўскім універсітэце. Энцыклапедычныя веды Я.Вісліцкага, роля Паўла з Кросна і Пятра Таміцкага ў яго біяграфіі.

“Пруская вайна” (1516) – паэтычны помнік мінуламу Айчыны. Прадмова, прысвячэнне, ода, аргументы да паэмы, іх роля ў архітэктоніцы помніка. “Элегія да Багародзіцы Панны Марыі”. Асаблівасці кампазіцыі, метрыкі “Прускай вайны”, гістарычныя рэтраспекцыі ў паказе дынастыі Ягелонаў. Адлюстраванне гісторыі шматлікіх народаў, што насялялі Вялікае княства Літоўскае і Польскую карону, іх звычаяў і нораваў, культуры і побыту. Лех, Крак і Ванда – легендарныя заснавальнікі дзяржавы і яе сталіцы – Кракава. Сувязь “Прускай вайны” з беларуска-літоўскім летапісаннем ў перадачы падзей, звязаных з Грундвальскай бітвай. Роля Вітаўта і Ягайлы ў перамозе над крыжакамі паводле паэмы. Антычная сістэма вобразаў і вобразаў-сімвалаў у сюжэтнай пабудове помніка. Дзяржаўны патрыятызм Яна Вісліцкага, пераклады паэмы “Пруская вайна” з лацінскай мовы на мовы беларускую, польскую і рускую.

 

Мікола Гусоўскі(каля 1480 – пасля 1533)

Спрэчкі адносна сацыяльнага паходжання Гусоўскага, гучання яго прозвішча, лакалізацыі месца нараджэння. Эразм Вітэліус і Мікалай Гусоўскі, іх місія ў Рыме, трагічныя падзеі ў “вечным горадзе”.

Рымскі перыяд творчасці паэта-новалацініста: “Шматшаноўнаму (біскупу) Плоцкаму суцяшэнне”, “На ахвярапрынашэнне чорнага быка”, “Да Боскага Себасцяна”, “Малітва да Святой Ганны”, “Пра чутку, што нечакана ўзнікла ў касцёле святога Лаўрэнція ў Дамаса”, “Песня пра зубра”.

Кракаўскі перыяд творчасці: “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы”, “Пра жыццё і подзвігі святога Гіяцынта”.

“Песня пра зубра” (1523). Творчая гісторыя паэмы, прадмоўнапасляслоўны комплекс у кракаўскім выданні. Адлюстраванне гуманістычных поглядаў М.Гусоўскага ў прысвячэнні каралеве Боне, разуменне паэтам сувязі паміж культурна-інтэлектуальным узроўнем развіцця грамадства і ваенна-палітычным патэнцыялам дзяржавы. Гістарычныя аналогіі і паралелі, усхваленне мецэнацтва яе феномена Адраджэння.

Жанравыя асаблівасці “Песні пра зубра”, кампазіцыя і паэтыка помніка. Уплыў антычнай міфалогіі на вобразную сістэму твора, знаёмства М.Гусоўскага з айчыннымі і замежнымі помнікамі пісьмовай культуры. Вітаўт і Жыгімонт у “Песні пра зубра”, уяўленні М.Гусоўскага пра ідэальнага манарха, яго зварот да часоў праўлення Вітаўта. Сімвалічнасць вобраза зубра і зубрынага статку. Вайна і мір у паэме М.Гусоўскага, гуманістычны пафас твора. Малая і вялікая радзіма паэта-лацініста, патрыятызм твора.

“Песня пра зубра” ў перакладах на беларускую, рускую, украінскую, польскую, літоўскую мовы.

“На ахвярапрынашэнне чорнага быка”. Заклік да абароны хрысціянства ў часы народнага бедства і выпрабаванняў. Асэнсаванне і пераасэнсаванне ролі Рыма ў гісторыі народаў Еўропы. Пратэст супраць адраджэння паганскіх звычаяў у адным з сусветных цэнтраў хрысціянства.

“Новая і славутая перамога над туркамі” (1524). Услаўленне подзвігу воінаў Вялікага княства Літоўскага ў барацьбе супраць ворагаў. Мастацкае увасабленне праяваў гераізму, сілы, з аднаго боку, і слабасці, рэнегацтва, з другога, пад час турэцкага нападу.

 

Летапісанне

“Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” (20-я гг. XVI ст.). Новая патрыятычная і дзяржаўная канцэпцыя – ідэалагічная аснова стварэння другога агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапіснага звода. Легендарныя паданні пра патрыцыя Палямона, яго сыноў, заснаванне першых літоўскіх гарадоў і замкаў. Паэтычнае паданне пра заснаванне Вільні Гедымінам, звесткі пра абрады, звыячаі і вераванні старажытных ліцвінаў, дзяржаўную сімволіку Вялікага княства Літоўскага. Псеўдагістарызм у перадачы асобных падзей, імкненне да ўзвелічэння Літвы і літоўцаў, прыніжэнне ролі русінаў у стварэнні і ўмацаванні Вялікага княства Літоўскага. Белетрызацыя падзей у 3-й рэдакцыі “Хронікі…” (сяр. XVI ст.), паказ інтымных бакоў жыцця вышэйшых асоб дзяржавы (Жыгімонт ІІ Аўгуст, Барбара Радзівіл).

“Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму” (першая палова XVI ст.) у “Валынскім кароткім летапісе” – мастацкае адлюстраванне перамогі беларуска-літоўскага войска над маскоўскім у бітве пад Оршай 8 верасня 1514 г. Месца і час напісання летапіснага ўрыўка. Біблейска-хрысціянская і антычная тоніка ў творы, сінтэз элементаў воінскай аповесці і традыцый урачыстага красамоўства. Вобраз гетмана аповесці і традыцый урачыстага красамоўства. Вобраз гетмана Канстанціна Астрожскага ў галерэі вобразаў “ліцвінскіх Гектараў і Геркулесаў”, створаных у эпоху Рэнесансу. “Пахвала… Астрожскаму” і “Пахвала … Вітаўту”: агульнае і адметнае.

“Хроніка Быхаўца” (першая полова XVI ст.). Складовыя часткі і гісторыка-літаратурныя крыніцы твора. Асаблівасці падачы падзей, звязаных з перасяленнем Палямона і яго прыбліжаных, блізкасць і адметнасць легендарнай чаткі ў параўнанні з “Хронікай Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Асаблівасці паэтыкі хронікі, адыход ад штогадовых запісаў, мова помніка. Далейшае развіццё белетрызацыі ў апісанні падзей (жаніцьба Ягайлы з Соф’яй Гальшанскай). Ваенна-патрыятычная тэматыка (паход Альгерда на Маскву, Грунвальдская бітва і інш.). Міндоўг, Гедымін, Вітаўт, Ягайла ў ацэнцы летапісца. Ідэі літоўска-русінскай еднасці ў дзяржаве. Легендарнае і гістарычнае ў помніку. Адлюстраванне еўрапейскіх падзей у творы. Гісторыя знаходкі, апублікавання хронікі, яе пераклад на сучасную беларускую мову.

Рэфармацыя ў Беларусі

Рэфармацыя ў Беларусі, яе асноўныя плыні (лютэранства, кальвінізм, арыянства). Роля магнацкіх двароў Радзівілаў, Кішкаў, Зяновічаў, Глябовічаў у развіцці рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Гарады Вялікага княства Літоўскага – асяродкі Рэфармацыі ў дзяржаве. Роля беларускай, польскай, лацінскай моў у засваенні ідэй Рэфармацыі, кантакты беларускіх рэфарматараў з культурнымі, дзяржаўнымі і рэлігійнымі дзеячамі Заходняй Еўропы. Спецыфіку рэфармацыйнага руху ў Беларусі.

Сымон Будны(каля 1530-1593)

Радзівілы і Кішкі як мецэнаты і ідэйныя натхняльнікі С.Буднага. Неардынарнасць асобы С.Буднага, яго філалагічныя, гістарычныя, філасофскія, тэалагічныя погляды. Нясвіжска-клецкі перыяд дзейнасці рэфарматара, яго выданні на старабеларускай мове “Катэхізіса” і трактата “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (1562).

Прысвячэнне і прадмова да “Катэхізіса”. Элітарнасць прысвячэння Радзівілам і дэмакратызм прадмовы да “Катэхізіса”. Адлюстраванне эстэтычных, гісторыка-культурных і рэлігійных поглядаў С.Буднага. Эсхаталагічная праблема выратавання душы ў прысвячэнні і прадмове да “Катэхізіса”, рытарычныя і мастацкія сродкі яе ўвасаблення. Гісторыя хрысціянства, абраднасць і дагматыка ў інтэрпрэтацыі Сымона Буднага.’

Другое выданне “Катэхізіса” на старапольскай мове, адыход ад пазіцый кальвінізму, роля арыянства ў поглядах С.Буднага на чалавека і грамадства. Перакладчыцкая дзейнасць С.Буднага (“Біблія”, 1572; “Новы Запавет”, 1574), арыгінальныя трактаты, прысвечаныя праблемам тэалогіі і будаўніцтва дзяржавы (“Пра асноўныя артыкулы хрысціянскай веры”, 1576; “Пра свецкую ўладу”, 1583). Сутнасць палемікі С.Буднага з Марцінам Чаховіцам, Якубам з Калінаўкі, Пятром з Ганёндза, яго барацьба супраць іх вульгарна-камуністычных і анархічных ідэй.

Традыцыі Ф.Скарыны ў творчасці С.Буднага, іх развіццё, адметны шлях С.Буднага ў гісторыі беларускай культуры.

Васіль Цяпінскі

(Васіль Амельяновіч, каля 1540 – пасля 1603)

Асноўныя крыніцы біяграфічных звестак пра В.Цяпінскага. Сымон Будны пра Васіля Цяпінскага. Праца В.Цяпінскага над перакладам Евангелля. Выданне Евангелля паралельна на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах. Сённяшняе месцазнаходжанне экземпляраў друкаванага рарытэта В.Цяпінскага.

Прадмова да Евангелля. Мастацкія асаблівасці “Прадмовы да Евангелля”, тэалагічныя, гісторыка-філасофскія, філалагічныя погляды В.Цяпінскага. Славяне і славянская вучонасць ва ўспрыняцці перакладчыка. Крытыка духоўных і свецкіх феадалаў за абыякавыя адносіны да асветы народа, адукацыйныя погляды В.Цяпінскага. Прапаганда школьнай адукацыі на роднай мове, патрыятызм перакладчыка-друкара. Арыентацыя на культурны вопыт еўрапейскіх народаў у распаўсюджванні кнігадрукавання на народных мовах. Палеаграфічныя асаблівасці прадмовы В.Цяпінскага.

 

Последнее изменение этой страницы: 2016-08-11

lectmania.ru. Все права принадлежат авторам данных материалов. В случае нарушения авторского права напишите нам сюда...