Главная Случайная страница


Категории:

ДомЗдоровьеЗоологияИнформатикаИскусствоИскусствоКомпьютерыКулинарияМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОбразованиеПедагогикаПитомцыПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРазноеРелигияСоциологияСпортСтатистикаТранспортФизикаФилософияФинансыХимияХоббиЭкологияЭкономикаЭлектроника






Рэлігійна-палемічная публіцыстыка

Уплыў ідэалогіі Контррэфармацыі на дзяржаўную патрыятычныю канцэпцыю Рэчы Паспалітай. Прыняцце рашэнняў Трыдэнцкага сабору 1545-1563 гг., іх роля ў распрацоўцы ідэй уніі польскімі, беларускімі і украінскімі дзеячамі. Заняпад рэфармацыйнага руху. Контррэфармацыя як палітыка акаталічвання, паланізацыі праваслаўных народаў Беларусі і Украіны. Рост нацыянальнай свядомасці беларусаў і ўкраінцаў у барацьбе з уніяцтвам. Роля праваслаўных барцтваў у асвеце, адукацыі народаў Вялікага княства Літоўскага, іх падтрымка К.Астрожскім, Б.Агінскім, Б.Саламярэцкім і іншымі магнатамі, брацкае кнігадрукаванне.

Палемічая публіцыстыка як асаблівы від літаратурнай творчасці канца XVI – першай паловы XVII ст. Стыль палемічных твораў. Прадстаўнікі розных ідэйна-рэлігійных плыняў у палемічнай літаратуры. Сувязь з грамадска-палітычным, рэлігійным рухам у дзяржаве, ідэйная і сацыяльная завостранасць, спалучэнне дагматычных і гісторыка-культурных праблем у палемічнай публіцыстыцы. Праблема веры, дзяржавы, культуры, мовы ў творах Бенядыкта Гярбеста “Указанне шляху” (1566), Пятра Скаргі “Пра аддзінства касцёла Божага пад адзіным пастырам” (1577, 1590), “Берасцейскі сабор і абарона яго” (1596). Развіццё ідэй уніі ў творчасці Іпація Пацея: “Унія” (1595), “Гармонія” (1608), “Ерасі” (1608), Іосіфа Руцкага: “Двайная віна” (1621), “Экзамен Філалета, палемічныя і дыдактычна-асветніцкія творы Стэфана і Лаўрэнція Зізаніяў, перакладчыцкая і прапаведніцкая дзейнасць Лявонція Карповіча.

Іпацій (свецкае – Адам Львовіч Пацей, 1541-1613)

Іпацій – адзін з арганізатараў Брэскай царкоўнай уніі 1596 года. Перакладчыцкая і прапаведніцкая дзейнасць другога уніяцкага мітрапаліта. Творы “Унія” (1596), “Гармонія”, “Рэляцыя”, “Ерасі” (1608), эпісталярная спадчына пісьменніка. Асаблівасці літаратурнай мовы, паэтыка трактараў і гамілій Іпація.

“Унія”. Адрозненне і агульнае ў апалогіі уніі Пятра Скаргі і Іпація Пацея. Праблема мірнага царкоўнага і грамадзянскага суіснавання праваслаўных і католікаў у Рэчы Паспалітай. Погляд на Рым як сусветную сталіцу хрысціянства. Апалогія Фларэнційскага сабору ў творы. Праблема захавання праваслаўных абрадаў, дагматыкі. Адносіны мітрапаліта да ўвядзення новага Грыгарыянскага календара.

Лявонцій (свецкае – Логін або Лонгін Карповіч, 1580-1620)

Роля Лявонція ў рэлігійным і палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага першай чвэрці XVI ст. Педагагічная, перакладчыцкая і прапаведніцкая дейнасць Лявонція, яго роля ў дзейнасці праваслаўнага Святадухаўскага брацтва ў Вільні. Лявонцій – карэктар і рэдактар твораў Мялеція Сматрыцкага.

“Два казанні…” (1615) як узор праваслаўнай элаквенцыі пачатку ХVІ стагоддзя, сувязь твораў з папярэдняй традыцыяй урачыстага красамоўства. Асаблівасці архітэктонікі казанняў (эксордыум, нарацыя, канклюзія). Багаслоўска-дагматычныя уяўленні Лявонція, палемічная завостранасць, вобразы-сімвалы ў творах.

Мялецій (свецкае – Максім Герасімовіч Сматрыцкі, 1577-1633)

Біяграфічныя звесткі пра пісьменніка, роля вышэйшай праваслаўнай, каталіцкай і лютэранскай адукацыі ў фармаванні асобы публіцыста. Віленскі перыяд творчасці Мялеція, “Агтыграфі” (1608) і “Трэнас” (1610) – першыя друкаваныя творы пісьменніка.

Мялецій як перакладчык, філолаг. Роля “Граматыкі” (1618-1619) ва ўсходнеславянскай філалогіі, яе ўплыў на фармаванне рускай, балгарскай, румынскай і іншых граматык. Мялецій – паэт-тэарэтык і практык.

Аднаўленне вышэйшай праваслаўнай іерархіі патрыярхам Тэафанам, літаратурная палеміка 20-х гг. XVII ст. “Апраўданне невінаватасці”, “Абарона невінаватасці”, “Эленхус” і іншыя творы праваслаўнага перыяду творчасці публіцыста.

Адступніцтва Мялеція ад праваслаўя. Пошукі гармоніі ў палемічных трактатах уніяцкага перыяду: “Апалогіі”, “Паранезісе”, “Экзатэзісе” і іншых. Дзяржаўнае, палітычнае, рэлігійнае Мялеція-уніята.

“Трэнас”. Асаблівасці архітэктонікі, кампазіцыі, стылю, мова, графікі “Трэнаса”, яго сувязь з іншымі творамі палемічнай публіцыстыкі. Вобраз праваслаўнай Маці-царквы, ад імя якой ідзе гаворка ў “Трэнасе” – творчая знаходка Мялеція. Выкарыстанне пісьменнікам вобразаў-сімвалаў Бібліі, вуснапаэтычнай творчасці беларускага і украінскага народаў. Творы Пятраркі, Гея, Баптысты ў перакладах Мялеція. Сімволіка, алегарызм, ампліфікацыя як асаблівасці барочнай паэтыкі помніка.

Іосіф(свецкае – Іван Феліксавіч Руцкі, 1573/74-1637)

Уніяцкі мітрапаліт ІосіфІV – прадаўжальнік ідэй уніі Пятра Скаргі і Іпація Пацея. Роля Іосіфа ў станаўленні уніяцкай царквы на Беларусі і Украіне, яго педагагічная і асветніцкая дзейнасць. Асаблівасці літаратурнай палемікі 20-х гадоў ХVІІст. і месца ў ёй палемічных трактатаў Іосіфа “Двайная віна”, “Экзамен абароны” (1621). МітрапалітІосіф – ініцыятар стварэння асобнай беларуска-украінскай патрыярхіі.

Афанасій (Філіповіч, каля 1596-1648)

Служба пры двары Льва Сапегі. Роля Афанасія ў выхаванні Яна Фаустына Лубы як будучага маскоўскага цара самазванца. Педагагічная дзейнасць пры двары Саламярэцкіх. Афанасій – падзвіжнік, змагар за праваслаўе ў Рэчы Паспалітай. Яго сімпатыі да Маскоўскай дзяржавы. Выступленні на сеймах. Зняволенні і пакутніцкая смерць Афанасія.

“Дыярыуш”. Асаблівасці архітэктонікі і паэтыкі збора твораў пісьменніка, жанравая сінкрэтычнасць і стылявая разнастайнасць. Пратэст супраць уніі, рэлігійнай і дзяржаўнай палітыкі правячых колаў Рэчы Паспалітай. Крытыка праваслаўных і уніяцкіх ерархаў у “Дыярушы”, праявы прэсвітэрыянства ў дзейнасці Афанасія. Рэлігійная апантанасць, містыцызм аўтара, яго відзенні і прароцтвы. Афанасій Філіповіч – паэт (“…Даруй мір сваёй царкве, Хрысце Божа”). Сувязь помніка з фальклорам.

 

Последнее изменение этой страницы: 2016-08-11

lectmania.ru. Все права принадлежат авторам данных материалов. В случае нарушения авторского права напишите нам сюда...