Главная Случайная страница


Категории:

ДомЗдоровьеЗоологияИнформатикаИскусствоИскусствоКомпьютерыКулинарияМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОбразованиеПедагогикаПитомцыПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРазноеРелигияСоциологияСпортСтатистикаТранспортФизикаФилософияФинансыХимияХоббиЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ян Вісліцкі. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Гісторыя напісання і выдання паэмы “Пруская вайна”.

2. “Пруская вайна” як гераічны эпас. Кампазіцыя паэмы, яе мастацкія вартасці, асноўныя вобразы і ідэі.

3. Саламон Рысінскі. Агульная характарыстыка літаратурнай творчасці паэта. “Каньюктуры” С.Рысінскага на кнігу Л.А.Сенекі “Лісты да Луцылія”.

Літаратура

1. Анталогія даўней беларускай літаратуры: ХІ – перш.пал. ХУІІІ ст.ст. -Мн., 2003.

2. Кавалёў С. Лацінамоўная паэзія Беларусі і Літвы пачатку XVI ст. – Мн., 1993.

3. Саверчанка І. Старажытная паэзія Беларусі. – Мн., 1996.

4. Дорошкевич В. Новолатинская поэзия Белорусии и Литвы первой половины XVI в. – Мн., 1973.

5. Порецкий Я. Ян Вислицкий – Мн., 1991.

6. Порецкий Я. Николай Гусовский – Мн., 1984.

Тэма № 10

 

1. Дзеячы Адраджэння.Агульная характарыстыка дзеячаў Адраджэння. Адраджэнне ў Беларусі ў першай палове ХVІ ст.

Мікола Гусоўскі (каля 1480-пасля 1533).Біяграфічныя звесткі. Агульная характарыстыка творчага шляху.

Паэма “Песня пра зубра”(Кракаў, 1523). Яе творчая гісторыя. Ідэйны змест паэмы – паэтычныя матывы, паэтызацыя радзімы, гуманістычны пафас, заклікі да адзінства славянаў перад пагрозай турэцка-асманскай агрэсіі. Пераклічка “Песні пра зубра” са “Словам пра паход Ігаравы” паводле ідэйнага зместу.

“Песня пра зубра”як гераічны эпас – гімн воінскай доблесці і гонару. Ідэалізацыя князя Вітаўта, паэтызацыя ратнага майстэрства яго воінаў, паляўнічага спрыту сваіх суайчыннікаў.

Вобраз зубра як паэтызацыя рэнесанснага тытанізму. Выява праз вобраз зубра светапогляду і светаўспрымання сярэдневяковага і рэнесанснага чалавека.

Паэтыка “Песні пра зубра”. Кампазіцыя. Вылучэнне на першы план асобы творцы паэмы. “Песня пра зубра” у сучасным беларускім перакладзе (Я.Семяжон, У.Шатон).

2. Вершы М.Гусоўскага. Паэма “Новая і слаўная перамога над туркамі ў ліпені месяцы”.

 

Літаратура

1. М.Гусоўскі “Песня пра зубра”. – Мн., 1981.

2. Порецкий Я. Николай Гусовский. – Мн., 1984.

3. В.Дарашкевіч. Лацінамоўная паэзія Беларусі перш. пал. ХVІ ст. – Мн., 1976.

 

Тэма № 11

 

1. Агульная характарыстыка рэфармацыйнага руху ў Беларусі XVI ст. (лютэранства, кальвінізм, арыянства, антытрынітарыі).

2. Сымон Будны (1530 – 1593). Біяграфія і асоба С.Буднага як рэфармацыйнага дзеяча, асветніка, гуманіста, філосафа, філолага, гісторыка:

 

а) кнігі С.Буднага на старабеларускай мове: “Катэхізіс”, “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”. Прадмова да “Катэхізіса”, крытыка ў ёй князёў і духавенства, патрыятычныя ідэі, погляды на асвету і мову;

б) агульная характарыстыка напісанага С.Будным на лацінскай і польскай мовах:

· асноўныя праблемы, выкладзеныя С.Будным у кнігах на лацінскай і польскай мовах;

· агульная характарыстыка кнігі С.Буднага “Аб уладзе мяча” (грамадска-палітычныя ідэі, адносіны да ўлады, войнаў, супрацоўніцтва між славянамі і інш.);

· гісторыка-культурнае значэнне дзейнасці С.Буднага як прадаўжальніка традыцый Ф.Скарыны.

 

Літаратура

1. Парэцкі Я. Сымон Будны. – Мн., 1975.

2. Саверчанка І. Сымон Будны. Гуманіст і рэфарматар. – Мн., 1993.

3. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы.

4. Подокшин С.А. Скорина и Будный. – Мн., 1974.

 

Тэма № 12

 

Літаратура позняга беларускага Адраджэння

1. Філон Кміта-Чарнабыльскі (1530-1587). Біяграфічныя звесткі. “Лісты” Ф.Кміты-Чарнабыльскага (1573-1574). Адлюстраванне ў іх гістарычных падзей і выява асобы іх аўтара – яго шляхецкага патрыятызму, культурнага кругагляду, народнага погляду на рэчы, дасціпнасці і прыроднага гумару. “Лісты” і ўзбагачэнне жанравай структуры старабеларускай мастацкай пісьменнасці.

2.Фёдар Еўлашоўскі (1546-1614). Біяграфічныя звесткі. “Дзённік” Ф.Еўлашоўскага, яго творчая гісторыя. Адлюстраванне ў ім побыту дробнай шляхты Беларусі другой паловы ХVІ ст., тагачаснага ўзроўню яе духоўнасці, эвалюцыі яе поглядаў. Тэматычны змест “Дзённіка”.

 

Тэма № 13

Гісторыка-мемуарная літаратура

1. “Баркулабаўская хроніка”. Час узнікнення. Аўтарства. Адлюстраванне мясцовага жыцця з 60-х гг. ХVІ ст. да 1608г. Выява асобы летапісца і яго пункту погляду на мінулае з вышыні падзей пачатку ХVІІ ст. Летапісныя традыцыі ў “Хроніцы...”. Тэматычны змест “Баркулабаўскай хронікі”.

2. “Хроніка” Яна Цадроўскага.Асоба мемуарыста, апісанне ў “Хроніцы” падарожжаў у Францыю, Галандыю. Мясцовыя падзеі ў “Хроніцы”.

 

Літаратура:

1. ПСРЛ. Т. 32,35. 1975, 1980.

2. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. – Мн., 1975.

3. Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі ХVІІ ст. – Мн., 1983.

4. Польскамоўныя мемуары Беларусі ХУІІ ст. Віцебск,2005.

5. Таранеўскі В.У. Ад летапісаў да мемуараў. Віцебск., 2003.

 

Тэма № 14

Царкоўна-палемічная літаратура

1. Мялет Сматрыцкі (1572-1630). Біяграфія. “Трынас”. Гісторыя ўзнікнення помніка, яго роля і значэнне ў нацыянальна-вызваленчым руху, сіла мастацкай выразнасці вобраза маці, які ўвасабляе праваслаўную царкву.

Асаблівасці стылю і мовы “Трынаса”. Уплыў вуснай народнай творчасці, фальклорных плачаў.

Агульны агляд творчай дзейнасці М. Сматрыцкага.

2. Апанас Філіповіч (каля 1597-1648). Біяграфічныя звесткі. “Дыярыуш” – выдатны помнік палемічнай літаратуры. Стыль, мова, фальклорныя элементы “Дыярыуша”. Тэматычны змест “Дыярыуша”.

Літаратура:

1. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. – Мн., 1985.

2. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. – Мн., 1959.

3. Прокошина Е.С. Мелетий Смотрицкий. – Мн., 1966.

 

Тэма № 15

Сатырычная літаратура ХУІІ ст.

 

1. Сатырычная літаратура як спосаб выражэння пратэсту супраць палітычнага ўціску і эканамічнай экспансіі (“Прамова Мялешкі”), як фактар сацыяльнай крытыкі маральнай дэградацыі феадальных вярхоў(“Ліст да Абуховіча”). “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” як паказальнікі дэмакратызацыі ў даўнейшай беларускай літаратуры героя і стылю.

2. “Прамова Мялешкі”. Творчая гісторыя твора, яго папулярызацыя ў ХУІІ – ХУІІІ ст.ст. Выкарыстанне ў “Прадмове…” прыёму падстаноўкі героя, выкарыстанне імя і рэзюме гістарычнай асобы дзеля стварэння літаратурнага героя – абаронцы правоў беларусаў. Сатырычны пафас твора.

3. “Ліст да Абуховіча”. Асуджэнне бяздарнасці ваенаначальнікаў, іх нядобрасумленных адносін да сваіх абавязкаў перад Рэччу Паспалітай і яе насельнікамі. Яркасць сатыры ў творы, народна-размоўныя элементы ў мове.

 

Літаратура:

1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2Т Мн., 1968-1969. Т.1 : 3 старажытных часоў да канца ХУІІІ ст.

2. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1985.

3. История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977

4. Старажытная беларуская література. Зборнік. Мн., 1990.

 

Тэма № 16

Паэзія XVII стагоддзя

1. Вытокі кніжнай паэзіі на Беларусі. Дасілабічныя вершы Ф.Скарыны. Панегірычная паэзія Л.Мамоніча, М.Сматрыцкага і інш. Элегічныя плачы на старабеларускай мове – “Лямант на смерць Лявонція Карповіча”. Шматмоўная героіка-эпічная паэзія Беларусі: Ян Радван “Радзівіліяда”, Францішак Градоўскі “Апісанне маскоўскага паходу… Крыштафа Радзівіла”.

2. Сімяон (Самуіл Емяльянавіч Сітняновіч-Пятроўскі) Полацкі (1629-1680). Беларускі перыяд творчасці паэта. Віршы на старабеларускай, старапольскай, лацінскай мовах. Віршы-паліндромы, віршы-рэха, акравершы ў паэтычнай спадчыне С.Полацкага.

Сімяон Полацкі – заснавальнік барока. “Вертаград шматколерны” і “Рыфмалагіён” – манументальныя паэтычныя зборнікі. “Псалтыр рыфматворны” – першы вопыт усходнеславянскага паэтычнага перакладу Псалтыра. Прапаведніцкае майстэрства С.Полацкага, зборнікі пропаведзяў “Абет духоўны” і “Вячэра духоўная”. Дыдактычныя п’есы: “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Навахуданосара цара і пра трох отракаў”. Роля С.Полацкага ў развіцці сілабічнай паэзіі ўсходніх славян.

 

Літаратура

1. Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік: У 6 т. – Мн., 1992-1995.

2. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1995.

3. Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мн., 1985. 4-е выд. 1998.

4. Симеон Полоцкий: Вирши / Сост. В.К.Былинин, Л.У.Звонарева. – Мн., 1990.

5. Кавалёў С.В. Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. – Мн., 1

 

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА

па дысцыпліне“Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХVІІІ стст.”

1. Перыядызацыя літаратуры ХІ – ХVІІІ стст. Асноўныя жанры рэлігійнай і свецкай літаратуры (арыгінальнай і перакладной) ХІ – ХVІ стст.

2. Асноўныя жанры рэлігійнай і свецкай літаратуры (арыгінальнай і перакладной) другой паловы ХІІІ – ХVІ стагоддзяў.

3. Рэлігійныя перакладныя кнігі ХІ – ХІІІ стст. Сутнасць, змест, гісторыя іх з’яўлення ў Старажытнай Русі.

4. Біблія як твор мастацкай літаратуры. Сакральнае значэнне Бібліі. Тэматычны змест “Евангелля” (на выбар).

5. Біблія, гісторыя яе ўзнікнення. Паняцце тэандрычнасці Бібліі. Структура Старога Запавету. Першыя пераклады Бібліі.

6. Біблія, асноўныя жанры біблійных кніг. Структура Новага Запавету. Тэматычны змест кнігі “Быццё”.

7. Біблія. Тэматычны змест кнігі “Прароцтва св. Яна Багаслова”. Дэкалог.

8. Біблія. Жанр прытчы ў біблійных кнігах (на прыкладзе “Евангелляў”). Афарызмы ў кнізе “Еклезіяст”.

9. Біблія. Тэматычны змест кнігі “Псалтыр”. Гісторыя яе напісання. паняцце сінаптычнасці ў дачыненні аўтараў “Евангелляў”.

10. Апокрыф “Хаджэнне Багародзіцы па пакутах”. Тэматычны змест апокрыфа, сутнасць жанру. Маралітэ ў творы.

11. Агіяграфія. Генезіс і сутнасць. Гісторыя ўзнікнення агіяграфіі ў Старажытнай Русі. “Жыціе Барыса і Глеба”.

12. Агіяграфія. Генезіс і сутнасць. Гісторыя ўзнікнення агіяграфіі на тэрыторыі Белраусі “Жыція Еўфрасінні Полацкай”.

13. Агіяграфія. Генезіс і сутнасць. “Жыціе Аўраама Смаленскага”. Праложнае “Жыціе Кірылы Тураўскага”.

14. Агіяграфія. Генезіс і сутнасць. “Жыціе трох віленскіх пакутнікаў”. Паняцце кананічнай і апакрыфічнай агіяграфіі, яе структура.

15. “Аповесць пра Меркурыя Смаленскага” як прыклад секулярызацыйных працэсаў ў літаратуры ХІІ – ХІІІ стст. Тэматычны змест аповесці, вобраз Меркурыя.

16. Паняцце летапісу. Гіпотэзы ўзнікнення летапісання ў Кіеўскай Русі (Дз.Ліхачоў, А.Шахматаў).

17. “Аповесці мінулых гадоў” як першы агульнадзяржаўны летапісны звод ХІІ стагоддзя. Тыпы пагадовых запісаў у “Аповесцях”.

18. “Аповесці мінулых гадоў”. Тэма, ідэя летапісу. Паняцце летапіснага апавядання. Летапісныя апавяданні пра княгіню Вольгу, Рагнеду, Рагвалода і інш.

19. Кірыла Тураўскі. Агульная характарыстыка жыцця і літаратурнай творчасці. Філасофскі змест “Прытчы пра сляпога і кульгавага”.

20. З гісторыі красамоўства ў Старажытнай Русі. К.Тураўскі. “Слова на Узнясенне” (або іншае, на выбар).

21. К.Тураўскі. Паэтыка ўрачыстых слоў пісьменніка (на прыкладзе аднаго, на выбар). Паняцце ампліфікацыі.

22. Клім Смаляціч. Біяграфічныя звесткі. “Пасланне смаленскаму прасвітару Фаме”. Ідэя перавагі духоўнага над матэрыяльным.

23. Бібліяграфія курса старажытнай беларускай літаратуры.

24. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай прозе (творчасць А.Лойкі, У.Арлова, Л.Дайнекі, В.Іпатавай і інш.).

25. Навуковыя даследаванні па старажытнай беларускай літаратуры за апошнія 20 год (І.Саверчанка, А.Мельнікаў, А.Лойка, С.Гаранін і інш.).

26. Кірыла Тураўскі. Жанравая спецыфіка ўрачыстых слоў пісьменніка, іх тэматыка і кампазіцыя (“Слова на Фаміну Нядзелю”).

27. “Слова пра паход Ігаравы”. Адкрыццё і вывучэнне помніка. Гістарычныя факты і асобы ў “Слове…” Праблема аўтарства.

28. “Слова пра паход Ігаравы”. Праблема аўтэнтычнасці “Слова…” Жанравая прырода твора, яго колеравая сімволіка.

29. Міфалогія ў “Слове пра паход Ігаравы”. Язычніцкі боскі пантэон і яго прызначэнне ў творы.

30. Міфалогія ў “Слове пра паход Ігаравы”. Анімізм, дэманалагічныя персанажы ў творы і іх сімволіка.

31. Сістэма вобразаў “Слова пра паход Ігаравы”. Вобраз полацкага князя Усяслава Чарадзея. Паняцце “панарамнага зроку”.

32. Сімволіка “Слова пра паход Ігаравы”. Ваенныя сімвалы, прыродныя сімвалы.

33. “Слова пра паход Ігаравы”. Паэтыка сна князя Святаслава, плачу Яраслаўчы і бітвы на Нямізе.

34. Геаграфія “Слова пра паход Ігаравы”. Траян і Баян – рэаліі і гіпотэзы. Фальклорныя элементы ў творы.

35. Язычніцтва і хрысціянства ў “Слове пра паход Ігаравы”. Пераклады “Слова” на беларускую мову.

36. Хаджэнні. Іх спецыфіка як жанру. Апісанне падарожжаў да святынь Візантыі і Палестыны. “Хаджэнне ігумена Данііла”.

37. Беларуска-літоўскае летапісанне. Асноўныя зводы і спісы летапісаў, іх структура. Гісторыя вывучэння беларуска-літоўскіх летапісаў у беларускай медыявістыцы.

38. Беларуска-літоўскае летапісанне. “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”. Час напісання, тэматычны змест.

39. Беларуска-літоўскае летапісанне. Летапіснае апавяданне ў “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”, сутнасць і літаратурнасць.

40. “Летапіс 1446 года”. Ідэя, тэматычны змест летапісу, структура.

 

Пытанні да заліку

 

1. Беларуска-літоўскія летапісы. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Летапіснае апвяданне пра Палемона, пра заснаванне Вільні князем Гедымінам.

2. Беларуска-літоўскія летапісы. “Хроніка Быхаўца”. Тэматычны і ідэйны змест летапісных апавяданняў пра Палемона і паход князя Альгерда на Маскву.

3. Адраджэнне. Гуманізм як філасофія Адраджэння. Антрапацэнтрызм. Дзеячы Адраджэння (Ф.Скарына, М.Гусоўскі).

4. Кнігавыдавецкая дзейнасць Ф.Скарыны (пражскі і беларускі перыяды). Агульная характарыстыка біблейных кніг, выдадзеных Ф.Скарынам.

5. Прадмовы і пасляслоўя Ф.Скарыны як выяўленне яго асветніцтва і гуманізму. Вобраз Ф.Скарыны ў беларускай літаратуры.

6. М.Гусоўскі. Біяграфія і агульная характарыстыка творчага шляху.. Творчая гісторыя паэмы “Песня пра зубра”.

7. “Песня пра зубра” як гераічны эпас. Вобраз князя Вітаўта.Пераклічка “Песні...” са “Словам пра паход Ігаравы” паводле ідэйнага зместу.

8. Вобраз зубра ў паэме М.Гусоўскага “Песня пра зубра”. Выява праз гэты вобраз светапогляду і светаўспрымання сярэднявяковага і рэнесанснага чалавека.

9. Ян Вісліцкі. Біяграфічныя звесткі. Паэма “Пруская вайна” – выдатны помнік Грунвальду. Структура паэмы, яе ідэйны змест.

10. Агульнае паняцце аб Рэфармацыі. Рэфармацыйныя плыні (лютэранства, кальванізм, арыянства, антытрынітарыі і інш.). С.Будны. Біяграфія.

11. С.Будны. Грамадская і кнігавыдавецкая дзейнасць. Кнігі С.Буднага на старабеларускай мове. Прадмова да “Катэхізіса” , патрыятычныя ідэі, погляды на мову і асвету.

12. С.Будны. Агульная характарыстыка напісанага і выдадзенага С.Будным на лацінскай і польскай мовах.

13. В.Цяпінскі. Біяграфічныя звесткі. Кнігавыдавецкая дзенасць В.Цяпінскага. Прадмова да “Евангелля”, яе патрыятычны пафас, антыфеадальная накіраванасць.

14. Ф.Еўлашоўскі. Біяграфічныя звесткі. “Дзённік” Ф.Еўлаўоўскага, яго творчая гісторыя. Шляхта ў “Дзённіку”, шляхецкі патрыятызм мемуарыста.

15. Ф.Кміта-Чарнабыльскі. Біяграфічныя звесткі. “Лісты” Ф.Кміты-Чарнабыльскага як выдатны помнік мемуарнай літаратуры канца ХУІ стагоддзя.

16. А.Рымша. Біяграфічныя звесткі. Агульная характарыстыка літаратурнай творчасці. Паэма “Дэкатэрас Акроама...”. Адлюстраванне ў ёй рэальных падзей Лівонскай вайны. Ідэйны змест паэмы, вобраз К.Радзівіла.

17. Царкоўна-палемічная публіцыстыка. Прычыны ўзнікнення. Пісьменнікі-палемісты (М.Сматрыцкі, А.Філіповіч, К.Філалет).

18. Мялецій Сматрыцкі. Біяграфія. “Трэнас”.Прадгісторыя ўзнікнення помніка. Вобраз маці-царквы, мастацкія вартасці “Трэнаса”.

19. Апанас Філіповіч. Біяграфічныя звесткі. “Дыярыуш” А.Філіповіча – выдатны помнік палемічнай літаратуры першай паловы ХУІІ ст.

20. Крыштоф Філалет і яго “Апокрысіс”. Тэматычны змест “Апокрысіса”.

21. Сатырычная літаратура. “Прамова Мялешкі”. Творчая гісторыя помніка. Ідэйны і тэматычны змест “Прамовы...”

22. Сатырычная літаратура. “Ліст да Абуховіча”. Ідэйны і тэматычны змест “Ліста...”, народна-размоўныя элементы ў яго мове.

23. Паняцце пра мемуары. “Баркулабаўская хроніка”. Час ўзнікнення. Праблема аўтарства. Летапісныя традыцыі ў “Хроніцы...”.

24. “Баркулабаўская хроніка”. Тэматычны змест, асоба летапісца ў “Хроніцы...”.

25. “Хроніка” Яна Цадроўскага. Тэматычны змест, жыццёвы шлях мемуарыста.

26. “Дыярыуш” П.К.Абуховіча. Тэматычны змест і мастацкія вартасці “Дыярыуша”, асоба мемуарыста ў ім.

27. “Дыярыуш” і запіскі Я.У.Пачобута-Адланіцкага. Тэматычны змест, мастацкія вартасці “Дыярыуша”, асоба мемуарыста ў ім.

28. Гараское летапісанне. “Магілёўская хроніка” Т.Р.Сурты і Ю.Трубніцкага. Звесткі пра аўтараў. Тэматычны змест “Хронікі”, яе мастацкія вартасці.

29. Гарадское летапісанне. “Віцебскі летапіс” М.Панцырнага і С.Аверкі. Звесткі пра аўтараў. Тэматычны змест летапіса.

30. Паэзія ХVІІ ст. “Лямент на жалосное преставление отца Леонтия Карповича”. Змест твора, яго мастацкія вартасці.

31. Бібліяграфія курса старажытнай беларускай літаратуры.

32. Сучасная беларуская гістарычная проза (раманы Л.Дайнекі, А.Лойкі, У.Арлова і інш.).

33. Агульная характарыстыка навуковай літаратуры апошніх 10-ці гадоў па курсе “Старажытная беларуская літаратура”.

34. Сімяон Полацкі. Жыццёвы шлях. Агульная характарыстыка творчасці беларускага перыяду.

35. Саламон Рысінскі. Агульная характарыстыка жыццёвага і літаратурнага шляху. Любчанскі парэміялагічны зборнік С.Рсінскага.

36. Агульнае паняцце пра паломніцкую літаратуру. Час узнікнення. “Падарожжа да святой зямлі” М.Крыштофа Радзівіла(Сіроткі).

37. Тэатр на Беларусі. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. Батлейка.

38. Агульная характарыстыка літаратурнай і педагагічнай творчасці С. і Л. Зізаніяў.

 

Каляндарна-тэматычны план курса “Старабеларуская літаратура”

2-3 семестр (24/8, экзамен – 3 семестр),

Завочнае аддзяленне

 

№ п/п Назва тэм лекцый (пр. заняткаў) Колькасць гадзін
лекцый сем. заняткаў КСР
Лекцыі
1. Старажытная беларуская літаратура як адна з развітых літаратур славянскага свету    
2. Рэлігійная перакладная літаратура    
3. Першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі    
4. Летапісанне Кіеўскай Русі    
5. “Слова пра паход Ігаравы”    
6. Беларуска-літоўскае летапісанне ХІV – ХVІ стагоддзяў    
7. Андрэй Рымша    
8. Літаратура Адраджэння. Мікола Гусоўскі    
9. Францішак Скарына    
10. С.Будны і В.Цяпінскі як дзеячы Рэфармацыі    
11. Царкоўна-палемічная публіцыстыка. М.Сматрыцкі, А.Філіповіч    
12. Сатырычная літаратура XVII ст.    
Практычныя заняткі
1. Рэлігійная літаратура перыяду ўваходжання зямель Беларусі ў склад Кіеўскай Русі    
2. Беларуска-літоўскае летапісанне    
3. Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь    
4. Царкоўна-палемічная літаратура    

Тэматычны змест лекцый

па старажытнай беларускай літаратуры ХІ-ХVIII стст.

для студэнтаў I і ІІ курсаў ФБФК(спец. “Беларуская філалогія”)

Завочнае аддзяленне

Тэма №1

Последнее изменение этой страницы: 2016-08-11

lectmania.ru. Все права принадлежат авторам данных материалов. В случае нарушения авторского права напишите нам сюда...