Категории: ДомЗдоровьеЗоологияИнформатикаИскусствоИскусствоКомпьютерыКулинарияМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОбразованиеПедагогикаПитомцыПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРазноеРелигияСоциологияСпортСтатистикаТранспортФизикаФилософияФинансыХимияХоббиЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Тэмы для самастойнага вывучэння
Тэма № 1. Паломніцкая літаратура (хаджэнні).
1. Спецыфіка жанру хаджэнняў. Сінтэз летапіснай і дзённікавай традыцыі ў “Хаджэнні ў Царград” Ігнація Смаляціча (? – каля 1405). Звесткі пра аўтара, яго асоба ў творы. 2. Мікалай Крыштаф Радзівіл-“Сіротка” (1549 – 1616). “Перагрынацыя, або Паломніцтва ў Святую Зямлю”. Кампазіцыя твора, асоба аўтара-апавядальніка, тыпалагічна-жанравае падабенства “Перагранацыі…” да “Хаджэння ў Царград” І.Смаляціча.
Літаратура: 1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. ХІ – першая пал. ХVІІІ стст. Мн., 2003. 2. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 Т. Мн., 1968 – 1969. Т. 1. 3 старажытных часоў да канца ХVIII ст. 3. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1985. 4. История белорусской дооктябрьской литетаратуры. Мн., 1977. 5. Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994. 6. Старажытная беларуская літаратура. Зборнік. Мн., 1990.
Тэма № 2. Ян Вісліцкі.
1. Біяграфічныя звесткі пра паэта. Усходнеславянскае паходжанне Яна Вісліцкага. Навучанне і праца ў Кракаўскім (Ягелонскім) універсітэце. Ян Вісліцкі і польскія паэты лаціністы пачатку ХVІ ст. (Ян Дантышак, Павал з Кросна, Пётр Таміцкі і інш.). 2. “Пруская вайна” (1516) – выдатнейшы ўзор героіка-эпічнай паэмы ў сярэдневяковай паэзіі на лацінскай мове. Ідэя паэмы “Пруская вайна”, яе гуманістычная скіраванасць, патрыятычны пафас. Паэма як мастацкі помнік Грунвальду. Паэтызацыя Вялікага княства Літоўскага, гераізму літоўскай дружыны, Ягайла і Вітаўт у паэме. 3. “Пруская вайна” як гераічны эпас. Пераклічка паэмы са “Словам пра паход Ігаравы”. Уплыў антычнай міфалогіі на вобразна-выяўленчую палітру, батальныя сцэны, праявы традыцый беларускага народнага эпасу.
Літаратура: 1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. ХІ – першая пал. ХVІІІ стст. Мн., 2003. 2. Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы. Первая половина ХVІ в. Мн., 1979. 3. Кавалёў С.В. Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца ХVІ ст. Мн., 1993. 4. Кавалёў С.В. Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Мн., 2002. 5. Порецкий Я. Я. Вислицкий. Мн., 1991.
Тэма № 3. Літаратура Барока. Сімяон Полацкі (1629 – 1680).
1. Асноўныя этапы жыццёвага шляху С.Полацкага, творчасць першай паловы 50-х гг. ХVІІ ст. “Стихи краесогласнии…” (1659). Роздум пра славянскую еднасць (“Метры”). Панегірычныя творы ў гонар маскоўскага цара (“Віншаванне па ўзяцці Дзерпта”). Элегіі, эпіграмы, казанні, сатыры. Зборнікі “Абед душэўны” (1675) і “Вячэра душэўная” (1676). Месца С.Полацкага ў славянскай культуры. 2. Андрэй Белаблоцкі (другая палова ХVІІ – пачатак ХVІІІ стст.). Кароткі біяграфічны выклад. Пераклад трактата Фамы Кемпійскага “Аб наследаванні Хрысту”. Кнігі “Кароткая гутарка міласці з ісцінай” (1685), “Рыторыка” і “Пентатэугум” (1690). Тэматычны і ідэйны змест “Пентатэугума”, яго кампазіцыя, карціны жахлівага суда і пакут у пекле, іх блізкасць да апакрыфічных сцэн у “Хаджэнні Багародзіцы па пакутах”.
Літаратура: 1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. ХІ – першая пал. ХVІІІ стст. Мн., 2003. 2. Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік.: У 6 т. Мн., 1992 – 1995. 3. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 Т. Мн., 1968 – 1969. Т. 1. 3 старажытных часоў да канца ХVIII ст. 4. История белорусской дооктябрьской литетаратуры. Мн., 1977. 5. Полоцкий С. Вирши. М., 1990. 6. Старажытная беларуская літаратура. Зборнік. Мн., 1990.
Тэма № 4. Гарадское летапісанне Беларусі ХVІІ – ХVІІІ стст.
1. “Магілёўская хроніка” Трафіма Сурты і Юрыя Трубніцкага. Звесткі пра аўтараў, гісторыя стварэння хронікі, яе жанравая разнастайнасць. Спецыфіка нарацыі і мастацкія вартасці твора, яго публікацыі ў друку. 2. “Віцебскі летапіс” Міхаіла Панцырнага і Сцяпана Аверкі. Звесткі пра аўтараў, тэматычны змест, кампазіцыя, мастацкія вартасці твора.
Літаратура: 1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. ХІ – першая пал. ХVІІІ стст. Мн., 2003. 2. Беларусь у летапісах і хроніках. Мн., 1997. 3. Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік.: У 6 т. Мн., 1992 – 1995. 4. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 Т. Мн., 1968 – 1969. Т. 1. 3 старажытных часоў да канца ХVIII ст. 5. История белорусской дооктябрьской литетаратуры. Мн., 1977. 6. Полное собрание русских летописей. М., 1975. Т. 32. Хроники: Литовская и Жмойтская, Быховца. Летописи: Баркулабовская и Панцирного. 7. Полное собрание русских летописей. М., 1980. Т. 35. Летописи белорусско-литовские. 8. Старажытная беларуская літаратура. Зборнік. Мн., 1990.
Тэматыка практычных заняткаў Тэма № 1.
І. Рэлігійная літаратура перыяду ўваходжання зямель Беларусі ў склад Кіеўскай Русі. Перакладныя і арыгінальныя царкоўныя кнігі. Апокрыфы. Першыя помнікі пісьменства на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі /Супрасльскае Евангелле Х ст., Супрасльскі рукапіс Х – ХІ ст., Тураўскае Евангелле ХІ ст. і інш./
ІІ. Біблія як помнік літаратурны і сакральны. Час ўзнікнення Старога і Новага Запаветаў. Аўтарства Бібліі, яе будова, мова, жанравыя асаблівасці. Пераклады Бібліі /паняцці пераклад “эсхаталагічны”, “даслоўны”, “прататыпны”/. Тэматычны, маральны і сакральны змест “Евангелляў” і “Прароцтва св. Яна Багаслова”.
ІІІ. Першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі. 1. Кірыла Тураўскі /каля 1130-каля 1182/. Яго жыццёпіс і латаратурная дзейнасць. Маральны пафас і паэтычнасць слоў Кірылы Тураўскага, а таксама прытчы “Пра сляпога і кульгавага”. Роля і значэнне К.Тураўскага ў старабеларускай літаратуры. 2. Еўфрасіння Полацкая. Жыццёпіс асветніцы, літаратурная дзейнасць. Аналіз “Жыція Еўфрасінні Полацкай” – першага жыція старабеларускай літаратуры. 3. Аўраамій Смаленскі. Жыцёпіс Аўраамія і яго літаратурная дзейнасць як кніжніка і прапаведніка. Аналіз “Жыція Аўраамія Смаленскага” манаха Яфрэма Сірына.
Літаратура: 1. Біблія. Матэрыялы лекцый. Библейская энциклопедия. М., 1989. 2. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2 т. Мн., 1968-1969. Т. І. Са старажытных часоў да канца ХVIII ст. 3. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1985. 4. Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994. 5. Мікола Нікалаеў. Палата кнігапісання. Мн., 1993. 6. Уладзімір Арлоў. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992.
Тэма № 2.
І. Беларуска-літоўскае летапісанне. Час і прычыны ўзнікнення. Асноўныя спісы і зводы летапісаў, якія дайшлі да нашага часу. Ідэйны змест, асноўныя пафас беларуска-літоўскага летапісання. ІІ. “Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх”. Ідэйны і тэматычны змест “Летапісца…”. Летапіснае апавяданне ў “Летапісцы…”.
ІІІ. “Летапіс 1446 года” Структура. Летапіснае апавяданне ў летапісе “Пахвала Вітаўту” – выдатна ўзор панегірычнай літаратуры.
IV. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Легенда пра Палямона. Легенда пра заснаванне Вільні.
V. “Хроніка Быхаўца”. Ідэйна-тэматычны змест. Апавяданне “Пра паход князя Альгерда на Маскву”.
Літаратура: 1. “Полымя”, №№ 10, 11, 12, 1993. 2. Беларусь у летапісах і хроніках. Мн., 1997. 3. Полное собрание русских летописей. М., 1975, Т. 32, 1980. Т. 35. 4. Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1979. 5. Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1963. 6. Чаропка В. Імя ў летапісе. Мн., 1993.
Тэма № 3 Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь 1. Агульная характарыстыка эпохі Адраджэння. Гуманізм як філасофія Адраджэння. Прызначэнне чалавека. Антрапацэнтрызм. 2. Грамадска-гістарычныя і сацыяльна-эканамічныя прычыны ўзнікнення і развіцця ў Беларусі XVI ст. ідэй Адраджэння. Спецыфічныя асаблівасці Адраджэння ў Беларусі. Ідэі гуманізму і рэнесанснага асветніцтва ў публіцыстыцы, сцверджаныя Ф.Скарынам.
3. Біяграфія Ф.Скарыны (белыя плямы ў жыццяпісе Ф.Скарыны). Ф.Скарына як дзеяч Адраджэння. Фарміраванне светапогляду Ф.Скарыны, і роля ў ім рэнесансных ідэй. Непасрэдныя кантакты з дзеячамі Адраджэння і заходне-еўрапейскімі друкарамі. Скарынаўская інтэрпрэтацыя Бібліі.
4. Ф.Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Агульная характарыстыка выданняў Ф.Скарыны пражскага і віленскага перыядаў (колькасць выдадзенага, савецкі кірунак кніг, чарговасць кніг Бібліі, якія друкаваў Ф.Скарына, наватарскае забеспячэнне іх прадмовамі і пасляслоўямі, друкарскі ўзровень чэшскіх і віленскіх выданняў, іх мова, мастацка-графічнае афармленне).
5. Вобраз Ф.Скарыны ў беларускай літаратуры, мастацтве і кіно. Літаратура: 1. Адраджэнне. Т. 1. – ЭЛІМБел. – С. 50-54. 2. Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1978. 3. Лосев Н.Ф. Эстетика Возрождения. – М., 1978. 4. Баткин Л.М. Итальянские гуманисты: Стиль жизни, стиль мышления. – М., 1978. 5. Шматов В.Ф. Искусство изданий Ф.Скорины. В кн.: Белорусский просветитель Франциск Скорина и начало книгопечатания в Литве. – М., 1979. 6. Гравюры Франциска Скорины. – Мн., 1972. 7. Астатняе – глядзі ў бібліяграфіі (лекцыя № 1).
Тэма № 4 Царкоўна-палемічная літаратура 1. Мялет Сматрыцкі (1572-1630). Біяграфія. “Трынас”. Гісторыя ўзнікнення помніка, яго роля і значэнне ў нацыянальна-вызваленчым руху, сіла мастацкай выразнасці вобраза маці, які ўвасабляе праваслаўную царкву. Асаблівасці стылю і мовы “Трынаса”. Уплыў вуснай народнай творчасці, фальклорных плачаў. Агульны агляд творчай дзейнасці М. Сматрыцкага.
2. Апанас Філіповіч (каля 1597-1648). Біяграфічныя звесткі. “Дыярыуш” – выдатны помнік палемічнай літаратуры. Стыль, мова, фальклорныя элементы “Дыярыуша”. Тэматычны змест “Дыярыуша”. Літаратура: 1. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. – Мн., 1985. 2. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. – Мн., 1959. 3. Прокошина Е.С. Мелетий Смотрицкий. – Мн., 1966. 4. Астатняе – манаграфіі А. Коршунава, У. Кароткага глядзі ў бібліяграфіі (лекцыя № 1).
ТЭМАТЫКА кантрольных прац па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры” (ХІ-ХVІІ стст.)
ВАРЫЯНТ № 0 1. Паэтыка «Слоў» К.Тураўскага. 2. Прататыпныя падзеі і людзі ў «Слове пра паход Ігаравы». ВАРЫЯНТ № 1 1. Мікола Гусоўскі. Біяграфія. Агульная характарыстыка творчага шляху. 2. Кнігі С.Буднага на старабеларускай мове. Агульная характарыстыка. ВАРЫЯНТ № 2 1. Мялецій Сматрыцкі. Біяграфія. Змест «Трэнаса». 2. Гісторыя Беларусі ў кнізе У.Арлова «Дзень, калі ўпала страла».
ВАРЫЯНТ № 3 1. Лісты» Філона Кміты-Чарнабыльскага, іх змест і мастацкія асаблівасці. 2. Афарызмы ў «Евангеллі» ад Марка.
ВАРЫЯНТ № 4 1. «Песня пра зубра» у сучасным беларускім перакладзе (Я.Семяжон, У.Шатон). 2. Ф.Скарына як дзеяч Адраджэння. Агульная характарыстыка эпохі Адраджэння. ВАРЫЯНТ № 5 1. Беларуска-літоўскія летапісы. 2. Светапогляд Ф.Скарыны. Пражскі перыяд дзейнасці.
ВАРЫЯНТ № 6 1. Гарадскія летапісы. Аўтарства, тэматычны змест, мастацкія вартасці. 2. Фёдар Еўлашоўскі – першы беларускі мемуарыст.
ВАРЫЯНТ № 7 1. Афарызмы ў «Псалтыры». 2. «Прадмова» В.Цяпінскага да выдадзенага ім «Евангелля», яе змест.
ВАРЫЯНТ № 8 1. Біяграфія і асоба С.Буданага. 2. Прадмовы Ф.Скарыны да выдадзенай ім Бібліі.
ВАРЫЯНТ № 9 1. Апанас Філіповіч. Тэматычны змест «Дыярывуша». 2. «Прамова Мялешкі». Тэматычны і ідэйны змест «Прамовы...».
|
|
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-11 lectmania.ru. Все права принадлежат авторам данных материалов. В случае нарушения авторского права напишите нам сюда... |