Главная Случайная страница

Категории:

ДомЗдоровьеЗоологияИнформатикаИскусствоИскусствоКомпьютерыКулинарияМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОбразованиеПедагогикаПитомцыПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРазноеРелигияСоциологияСпортСтатистикаТранспортФизикаФилософияФинансыХимияХоббиЭкологияЭкономикаЭлектроника

Жанр і жанравая форма літаратурнага твора.

Дадаць.

Тэкст – тканіна.

Інтэрпрэтацыя тэксту – не проста вытлумачэнне, раскрыццё зместу тэксту, а спосаб узаемадапасавання формы тэксту з яго зместам. Інтэрпрэтацыя заклікана растлумачыць, чаму такі змест канкрэтнага тэксту патрабуе для свайго выражэння менавіта гэтай спецыфічнай для яго структуры.

Жанр — адна з асноўных катэгорый паэтыкі. Яна валодае велізарнай сілай абагульнення. У аснове вылучэння ўсякага жанру ляжыць уяўленне аб стандартызаванай структуры моўных твораў, выяўленне і апісанне найбольш устойлівых змястоўных і фармальных прымет, якія рэгулярна паўтараюцца і аб’ядноўваюць групы тэкстаў, вызначаючы іх далейшую тыпізацыю. «Жанры — гэта тыпы мастацкіх твораў, якія склаліся гістарычна»[42]. Жанравы «канон» вызначае чаканні чытача, а адступленне ад канона — знак пераўтварэння зыходнай формы, якое актывізуе ўспрыманне адрасата тэксту (як “Гамбурскі рахунак”...).

Разгляд катэгорыі жанру — адпраўны пункт аналізу літаратурнага твора. Жанры адрозніваюцца асаблівасцямі кампазіцыйнай арганізацыі тэксту, тыпам аповеду, характарам прасторава-часавага кантынууму (непарыўнасці), мастацкімі прыёмамі і прынцыпамі арганізацыі сродкаў маўлення. «Кожны жанр валодае сваімі спосабамі, сваімі сродкамі бачання і разумення рэчаіснасці, даступнымі толькі яму»[43]. Гэта складаная сістэма сродкаў і спосабаў асэнсаванага разумення рэчаіснасці, пэўны характар яе эстэтычнага пераўтварэння, чым вызначаюцца асаблівасці функцыянавання жанра ў тую ці іншую эпоху, уяўленні пра жанр як пэўную парадыгму тэкстаў. Раман у л-ры “эпохі рубяжа”, яго лёс; апавяданне.

Паводле М.М.Бахціна, жанр як «устойлівы тып выказвання» характарызуецца трыма непарыўна звязанымі паміж сабой момантамі: асаблівым «тэматычным зместам», «стылем (г.зн. адборам лексічных, фразеалагічных і граматычных сродкаў мовы)» і «кампазіцыйнай пабудовай»[45]. Так, напрыклад, руская ода XVIII ст. як адметны жанр звязана з «высокай матэрыяй» (тэматычны змест оды — дасягнутыя поспехі, урачыстыя падзеі ў гісторыі дзяржавы і інш.); яе стылістычныя асаблівасці, як адзначаў М.В. Ламаносаў, — «громкое великолепие и быстрота», «элементы паэтычнага слова» скіраваны ў одзе «пад вуглом аратарскага дзеяння» [46]. Для вобразнай сістэмы оды ўласціва «спалучэнне далекаватых ідэй», што адбіваецца ў яе кампазіцыі, дзе, акрамя «лірычнага беспарадку», ёсць «ціхі» або імклівы прыступ да тэмы, адступленні, пэўная паслядоўнасць зваротаў.

Або гутарка — адзін з жанраў фальклорнай і аўтарскай ананімнай беларускай літаратуры ХІХ ст. ; маналог або дыялог (часцей вершаваны), дзе ў форме непаспешлівай, доказнай гаворкі асвятляліся вострыя сацыяльна-палітычныя (зямля, воля, адмена прыгоннага права) і маральныя (праўда і крыўда, п'янства) праблемы. Гутарка патрабавала зацікаўленага слухача, субяседніка. У ёй пераважалі інтанацыі жывога народнага маўленьня, што выяўляліся ў лексіцы, сінтаксісе, рытмічным ладзе.

Для дыферэнцыяцыі жанраў можа быць значным і адзін з трох вылучаных вышэй момантаў. Так, у азначэнні адносна новага жанру — навелы — перш за ўсё ўлічваецца кампазіцыйная пабудова тэксту: перавага дынамічных матываў і нечаканая, часта парадаксальная развязка (pointe). «У канчатковым выніку, можна нават сказаць, што ўся навела задумана як развязка»[47].

У працэсе ФАТ неабходны ўлік яго жанравых прымет (асабліва калі жанр кананічны), а таксама назіранні над адступленнем ад жанравага канону, над узаемадзеяннем элементаў розных жанраў. Часам узнікае мастацкая форма “тэкст у тэксце”, дзе ўзаемадзейнічаюць элементы розных жанраў, як, напрыклад, у апавяданні І. Буніна “Балада” (ёсць у Інтэрнэце; бачыцца алюзія на абраз “пёсігалоўца Хрыстафора”: І ты, божы звер, гасподзень воўк, малі за нас царыцу нябесную. ..Царква жоўтая, калонная, а ў той царкве гэты самы божы воўк... ва ўвесь свой рост і склад напісаны: сядзіць у шэрым футры на густым хвасце і ўвесь цягнецца ўвысь, упіраецца пярэднімі лапамі ў зямлю – так і ўтрапеніўся ў вочы: пас вакол шыі сівы, асцюкаваты, тоўсты, галава вялікая, вастравухая, клыкамі ашчэраная, вочы лютыя, крывавыя, а наўкола галавы залатое ззянне, як у святых і ўгоднікаў. Страшна нават успомніць такое дзіва дзіўнае! Да таго жывы сядзіць глядзіць, быццам вось-вось на цябе кінецца!).

У беларускай прозе з уласна аповедам часта ўзаемадзейнічае народная казка, знаходзячы праламленне ва ўспрыманні апавядальніка, і суадносіцца са светам рамантычнай культуры (М. Зарэцкі, “Сцежкі-дарожкі”). Гэтаму спрыяюць вобразы-архетыпы і топасы.

Сінтэз розных жанраў сцвярджае вечныя тэмы: каханне і смерць, — і падкрэслівае непарушнасць маральных законаў.

Жанр — катэгорыя гістарычная. Ён, пісаў М.Бахцін, заўсёды і той, і не той, заўсёды і стары і новы адначасова. Жанр адраджаецца і абнаўляецца на кожным новым этапе развіцця літаратуры і ў кожным індывідуальным творы дадзенага жанру. Жанр — прадстаўнік творчай памяці ў працэсе літаратурнага развіцця. Менавіта таму ён і здольны забяспечыць адзінства і непарыўнасць гэтага развіцця. Аналіз жанраў у іх гістарычным развіцці дазваляе выявіць асноўныя напрамкі эвалюцыі літаратурнага працэсу. Гэта магчыма, бо, развіваючыся, жанравыя ўтварэнні захоўваюць «дамінуючыя прыёмы-прыметы» (Б. Тамашэўскі), якія валодаюць устойлівасцю на працягу доўгага часу. Сярод дамінуючых прымет важную ролю адыгрываюць пэўныя прыёмы словаўжывання і выкарыстання граматычных форм і сінтаксічных канструкцый. Менавіта іх выяўленне і апісанне спрыяе пабудове паслядоўнай класіфікацыі жанраў.

У той жа час непарыўнасць змянення жанраў, пастаяннае развіццё, пераўтварэнне і абнаўленне жанравай сістэмы парушае стройнасць класіфікацыі, супраціўляецца лагічнай схеме, абстракцыі, якой патрабуе класіфікацыя. З гэтага вынікае, што цвёрдай класіфікацыі жанраў ажыццявіць немагчыма, іх размежаванне заўсёды будзе справядлівым толькі для пэўнага гістарычнага моманту (Абразок — жанр лірычных мініяцюр у беларускай прозе, у якіх адлюстроўваецца ўнутраны свет чалавека.).

Для існуючай традыцыйнай класіфікацыі жанраў характэрна пэўная іерархія, звязаная з улікам фактару роду (жанры вылучаюцца ў межах літаратурных радоў).

Сярод драматычных жанраў вылучаюцца трагедыя, камедыя, фарс, вадэвіль, і др.; сярод лірычных — ода, элегія, эпіграма і др.; сярод эпічных — апавяданне, навела, аповесць, раман, нарыс. Дадзеная класіфікацыя дапаўняецца, як вядома, тэматычнай: так, напрыклад, адрозніваюцца авантурны, псіхалагічны, гістарычны, навукова-фантастычны раманы і інш. Размежавальныя прыметы жанраў часам вызначаны далёка не строга, што выклікае супярэчлівыя азначэнні жанравай прырожв многіх твораў (асабліва часта не адрлніваюць раман і аповесць – “На чырвоных лядах” М. Лынькова). Не заўсёды ўлічваюцца «гібрыдныя» жанравыя ўтварэнні, не заўсёды разглядаюцца стылёвыя асаблівасці твора, не заўсёды асэнсоўваецца абраная аўтарам форма. Адсюль вынікае тэрміналагічная стракатасць, пашыральнае выкарыстанне тэрміна “жанр”, якое ахоплівае, з аднаго боку, такія з’явы, як раман і апавяданне, з другога — эпісталярны твор, падарожжа, мемуары, сямейную хроніку і інш.

У літаратуры Новага часу ўзаемадзеянне жанраў узмацняецца, актывізуюцца некананічныя жанры. Жанр цяжэй апазнавальны, чым раней.

Мастацкія тэксты, перш за ўсё празаічныя, развіваюцца на аснове немастацкіх, змешаных ці «напаўмастацкіх» з’яў пісьменнасці (хронікі, мемуараў і інш.) валодаюць пэўнай жанравай формай. Такім чынам, жанравая форма – вынік узаемадзеяння ў літаратурным працэсе мастацкіх і немастацкіх жанраў: у працэсе развіцця прозы эстэтычнае пераўтварэнне формы аўтабіяграфіі, ліста, хронікі абумоўлівае з’яўленне эпісталярных раманаў, аповесцяў, апавяданняў, рамана-хронікі. Значыць, жанравая форма — гэта перш за ўсё форма пэўнага немастацкага жанравага ўтварэння (першаснага жанру), на якую арыентуецца аўтар, пераўтвараючы яе ў працэсе стварэння мастацкага тэксту. Размежаванне першасных жанраў (бытавое пісьмо, бытавое апавяданне і інш.) і другасных жанраў (раман, драма і інш.)[51], якія, фарміруючыся ва ўмовах складаных гісторыка-культурных зносін, асімілююць і перапрацоўваюць першасныя жанры, важна для філалагічнага аналізу тэксту.

Прыметы жанравай формы:

1) наяўнасць пэўнага «канона», што ўзыходзіць да немастацкіх твораў (жанравых «прататыпаў»);

2) арыентацыя на комплекс структурна-семантычных прымет, характэрных для жанра-«прататыпа», з іх наступнай мастацкай трансфармацыяй;

3) наяўнасць той ці іншай групоўкі матываў, якая вызначаецца мэтавай устаноўкай аўтара;

4) пэўны тып аповеду;

Особенно многофункциональным оказывается такое средство, как повтор: повтор является фактором связности и в то же время выполняет в тексте усилительно-выделительную функцию, повтор слов образует тематическую сетку произведения и связан с его содержательной стороной; наконец, повтор характерологических средств, если он устойчив, выделяет точку зрения персонажа или повествователя.

Жанраўтваральныя маўленчыя сігналы ўяўляюць сабой сістэму: кожны з яе элементаў звязаны з іншым, іх адносіны ўпарадкаваны і маюць іерархічны характар. Так, напрыклад, камунікатыўнай дамінантай у тэкстах, напісаных у форме дзённіка, з’яўляецца аўтакамунікацыя, якая мае на ўвазе перыядычнасць запісаў. Гэты фактар вызначае характар сродкаў, што выкарыстоўваюцца ў дзённіку. Разнастайныя ў тэматычных адносінах запісы ўтвараюць пэўную паслядоўнасць, якая мае дыскрэтны характар (складаецца з асобных частак) і адбіваецца ў змене дат. З кожнай з дат суадносіцца падзея ці іх шэраг, на якія ўказваюць формы імені і дзеяслоўныя формы, для якіх уласціва ўзаемадзеянне перфектнага і цяперашняга актуальнага значэння. Запісы для сябе заўсёды звязаны са свабодай выражэння, з чаго вынікае інтэнсіўнае выкарыстанне няпоўных сказаў, эліпсіса, скарачэнняў, імпліцытная перадача інфармацыі. Вядзенн дзённіка мае на ўвазе перасячэнне дзвюх сфер: сферы пісьмовага маўлення і сферы ўнутранага маўлення. Іх узаемадзеянне пры мастацкай трансфармацыі жанравай формы дзённіка прыводзіць да ўзмацнення лірычнай экспрэсіі, з’яўлення разгорнутага самааналізу, напрыклад, «Запіскі артылерыста...» М. Гарэцкага. «Што было ўчора? Я жыў, але ранейшага мяне навекі няма (8 жніўня)» (с. 338)

«...Пераглядзеў я сваю маёмасць, пералістаў свае кніжачкі... Усё гэта цяпер згіне, як згіну, можа, і я сам, ва славу... на славу... чаго? Вызвалення “малых” народаў? А ці вызваліцца мой народ? Што яму дасць гэтая вайна? Лепей не думаць... » (с. 327). Разнастайныя жанравыя формы ўзаемадзейнічаюць адна з адной, у выніку ўзнікаюць «гібрыдныя» ўтварэнні. У М. Гарэцкага побач з формай дзённіка выкарыстоўваюцца элементы аўтабіяграфічнай ( і аўтапсіхалагічнай) формы. «... Думаў аб сваім жыцці. Уздумаў як сам быў малы і часта здавалася тады, што дужа мне цяжка на гэтым свеце, а не ведаў, што тое гора дзяцінае будзе шчасцем здавацца цяпер» (с. 431)

Анры Барбюс. Пяшчота.

Верасня 1893 года

Мой дарагі маленькі Луі!

Вось усё і скончана. Мы не ўбачымся болей ніколі: будзь упэўнены ў гэтым не менш цвёрда, чым я. Ты не хацеў гэтага, ты згадзіўся б на ўсё, толькі б мы заставаліся разам, але нам трэба расстацца, каб ты мог пачаць новае жыццё. Я не шкадую, што не ўступіла табе, самой сабе, нам абаім ні тады, калі ты так горка плакаў, зарыўшыся ў падушкі на нашым ложку, ні тады, калі ўзнімаў галаву і ўмольна глядзеў на мяне — які ж няшчасны быў твой твар, як ён палаў! — ні тады, калі ўвечары як не бачыла ўжо ў цемры тваіх слёз, я адчувала, як апякалі яны мне рукі. Цяпер мы абое страшэнна пакутуем. Мне гэта ўсё здаецца нейкім насланнём. Яшчэ некалькі дзён проста нельга будзе ў гэта паверыць, потым колькі месяцаў будзе яшчэ балюча, пасля прыйдзе выздараўленне.

І толькі тады я зноў стану пісаць табе — мы ж вырашылі, што зрэдку я буду гэта рабіць. Мы і праўда добра ўсё абдумалі. Лісты мае — ты ж ніколі не ўведаеш майго адраса, ніколі! — застануцца адзінаю ніццю, што будзе яшчэ звязваць нас, — і яна не дасць нашаму расстанню ператварыцца ў разрыў. Цалую цябе апошні раз, але так пяшчотна, так ціха і так бязгрэшна — бо якая ж адлегласць раздзяляе цяпер нас!

25 кастрычніка 1894 года

Мой дарагі маленькі Луі!

Я зноў гавару з табою — як і абяцала. Вось ужо год, як мы — гэта болей не «мы». Я добра ведаю, ты не забыў мяне, мы ўсё яшчэ занадта звязаныя між сабою: кожны раз, калі я думаю пра цябе, не магу не адчуваць твайго болю.

Ды ўсё ж гэтыя дванаццаць месяцаў не былі зусім бескарысныя: яны накінулі на наша мінулае жалобную вуаль. Вось ужо і вуаль з'явілася! Некаторыя рэчы сталі патроху сцірацца ў нашай памяці, а розныя дробныя дэталі ўжо і памерлі нават. Праўда, яны ўспамінаюцца раптам, калі нешта выпадкова нам пра іх нагадае.

Неяк паспрабавала ўспомніць дакладна, які быў твой твар у той момант, як я ўпершыню цябе ўбачыла, — і не змагла.

Паспрабуй і ты ўявіць мой першы позірк на цябе. Ты зразумееш, як усё ў гэтым свеце сціраецца.

Нядаўна я ўсміхнулася. Каму, чаму? Нікому і нічому. У прысадах весела зайграў сонечны прамень — і я міжволі ўсміхнулася. Я і раней ужо, з нейкага часу, спрабавала ўсміхнуцца. Спачатку здалося, што немагчыма будзе зноў навучыцца гэтаму. І ўсё ж, як я сказала, аднаго разу, супраць волі маёй, я ўсміхнулася. І хачу, каб і ты таксама ўсё часцей і часцей усміхаўся — проста так, радуючыся добраму надвор'ю ці думцы, што наперадзе ў цябе ёсць яшчэ нейкая будучыня. Узнімай тады галаву і ўсміхайся!

Снежня 1899 года

І вось я зноў з табою, мой маленькі Луі. Ці не праўда, што я нібыта сон: з'яўляюся тады, калі мне захочацца, але заўсёды ў добры момант, калі вакол усё пуста і цёмна. Я прыходжу, я побач, але нельга дакрануцца да мяне.

Ліпеня 1904 года

Праходзяць гады! Адзінаццаць гадоў! Я ад'язджала далёка, вярнулася і зноў збіраюся ехаць.

Верасня 1893 года

Мой дарагі Луі!

Вось ужо дваццаць гадоў, як мы рассталіся...

Мой дарагі Луі, вось ужо дваццаць гадоў, як мяне няма ў жывых. Калі ты яшчэ жывеш і прачытаеш гэты ліст, які дашлюць табе верныя і пачцівыя рукі, тыя самыя, што перасылалі табе ўсе гэтыя гады і папярэднія лісты, калі ты прачытаеш яго, то ўсё роўна ўжо забыўся пра мяне і даруеш, што я пайшла з жыцця назаўтра пасля нашага расстання, бо не ведала, як жыць без цябе.

Гэта ўчора мы развіталіся. Паглядзі на дату, якую ты, не звярнуўшы вялікай увагі, прабег вачыма, — у пачатку ліста. Гэта ўчора ты горка плакаў у нашым пакоі, зарыўшыся галавою ў падушкі на нашым ложку, бездапаможны перад горам сваім і слабасцю, як дзіця. Гэта ўчора, калі ноч забралася ў наш пакой праз расчыненае акно, слёзы твае, якія я не магла ўжо бачыць, цяклі па маіх руках. Гэта ўчора ты крычаў ад болю, а я, я не казала табе нічога — трымалася як магла.

А сёння, седзячы за сталом у нашым цудоўным куточку з усімі такімі дарагімі нам рэчамі, я пішу тыя чатыры лісты, кожны з якіх ты будзеш атрымліваць праз вялікі час пасля папярэдняга, і канчаю цяпер гэты, што закончыць усё.

Сёння ўвечары я дамоўлюся пэўна, каб лісты мае дасылалі табе ў тыя дні, якія на іх пазначаныя, а таксама зраблю ўсё так, каб ты ніколі не змог мяне адшукаць.

Пасля я пайду з жыцця. Не буду расказваць як — нашто? Падрабязнасці гэтага дзеяння будуць тут недарэчныя і, мажліва, балючыя табе нават цяпер, калі прайшло ўжо столькі гадоў.

Галоўнае тое, што мне ўдалося адарваць цябе ад мяне і зрабіць гэта, не ранячы цябе, а асцярожна і ласкава: я хачу жыць і пасля маёй смерці, каб падтрымліваць цябе. Разрыву не будзе, ты з тваёй чуллівасцю, магчыма, і не перанёс бы яго. Я буду вяртацца да цябе — не надта часта і не надта рэдка, каб вобраз мой сцёрся патроху ў тваёй памяці, а сэрца не пакутавала залішне. А калі раскажу табе ўсю праўду, пройдзе досыць шмат гадоў, каб ты не змог зразумець, што магла б азначаць для цябе мая смерць у свой час.

О мой маленькі Луі, мне здаецца, што ёсць усё роўна як нейкі цуд у нашай апошняй размове. Сёння, калі мы гаворым так ціха, так далёка адно ад аднаго — бо жыву я ўжо толькі ў табе, а ты памятаеш адно, што некалі я была, — значэнне слова «цяпер» для тае, што піша яго і шэпча, зусім іншае, чым для таго, хто будзе чытаць гэтае слова і ціха яго прамаўляць.

Цяпер, пераадолеўшы такую велізарную адлегласць у часе, пераадолеўшы вечнасць — няхай гэта і здаецца табе цяпер недарэчным, — я цалую цябе па-сапраўднаму, а пасля... спыняюся. Бо не асмельваюся, не асмельваюся праз страх, што буду сумнай, а значыць, злой, не асмельваюся, бо не рашаюся прызнацца табе ў тых салодкіх марах, якія прыходзяць, калі каханне такое вялікае, а пяшчота такая бясконцая.................................................................................................................

Жанр і жанравая форма літаратурнага твора.

Дадаць.

Тэкст – тканіна.

Інтэрпрэтацыя тэксту – не проста вытлумачэнне, раскрыццё зместу тэксту, а спосаб узаемадапасавання формы тэксту з яго зместам. Інтэрпрэтацыя заклікана растлумачыць, чаму такі змест канкрэтнага тэксту патрабуе для свайго выражэння менавіта гэтай спецыфічнай для яго структуры.

Жанр — адна з асноўных катэгорый паэтыкі. Яна валодае велізарнай сілай абагульнення. У аснове вылучэння ўсякага жанру ляжыць уяўленне аб стандартызаванай структуры моўных твораў, выяўленне і апісанне найбольш устойлівых змястоўных і фармальных прымет, якія рэгулярна паўтараюцца і аб’ядноўваюць групы тэкстаў, вызначаючы іх далейшую тыпізацыю. «Жанры — гэта тыпы мастацкіх твораў, якія склаліся гістарычна»[42]. Жанравы «канон» вызначае чаканні чытача, а адступленне ад канона — знак пераўтварэння зыходнай формы, якое актывізуе ўспрыманне адрасата тэксту (як “Гамбурскі рахунак”...).

Разгляд катэгорыі жанру — адпраўны пункт аналізу літаратурнага твора. Жанры адрозніваюцца асаблівасцямі кампазіцыйнай арганізацыі тэксту, тыпам аповеду, характарам прасторава-часавага кантынууму (непарыўнасці), мастацкімі прыёмамі і прынцыпамі арганізацыі сродкаў маўлення. «Кожны жанр валодае сваімі спосабамі, сваімі сродкамі бачання і разумення рэчаіснасці, даступнымі толькі яму»[43]. Гэта складаная сістэма сродкаў і спосабаў асэнсаванага разумення рэчаіснасці, пэўны характар яе эстэтычнага пераўтварэння, чым вызначаюцца асаблівасці функцыянавання жанра ў тую ці іншую эпоху, уяўленні пра жанр як пэўную парадыгму тэкстаў. Раман у л-ры “эпохі рубяжа”, яго лёс; апавяданне.

Паводле М.М.Бахціна, жанр як «устойлівы тып выказвання» характарызуецца трыма непарыўна звязанымі паміж сабой момантамі: асаблівым «тэматычным зместам», «стылем (г.зн. адборам лексічных, фразеалагічных і граматычных сродкаў мовы)» і «кампазіцыйнай пабудовай»[45]. Так, напрыклад, руская ода XVIII ст. як адметны жанр звязана з «высокай матэрыяй» (тэматычны змест оды — дасягнутыя поспехі, урачыстыя падзеі ў гісторыі дзяржавы і інш.); яе стылістычныя асаблівасці, як адзначаў М.В. Ламаносаў, — «громкое великолепие и быстрота», «элементы паэтычнага слова» скіраваны ў одзе «пад вуглом аратарскага дзеяння» [46]. Для вобразнай сістэмы оды ўласціва «спалучэнне далекаватых ідэй», што адбіваецца ў яе кампазіцыі, дзе, акрамя «лірычнага беспарадку», ёсць «ціхі» або імклівы прыступ да тэмы, адступленні, пэўная паслядоўнасць зваротаў.

Або гутарка — адзін з жанраў фальклорнай і аўтарскай ананімнай беларускай літаратуры ХІХ ст. ; маналог або дыялог (часцей вершаваны), дзе ў форме непаспешлівай, доказнай гаворкі асвятляліся вострыя сацыяльна-палітычныя (зямля, воля, адмена прыгоннага права) і маральныя (праўда і крыўда, п'янства) праблемы. Гутарка патрабавала зацікаўленага слухача, субяседніка. У ёй пераважалі інтанацыі жывога народнага маўленьня, што выяўляліся ў лексіцы, сінтаксісе, рытмічным ладзе.

Для дыферэнцыяцыі жанраў можа быць значным і адзін з трох вылучаных вышэй момантаў. Так, у азначэнні адносна новага жанру — навелы — перш за ўсё ўлічваецца кампазіцыйная пабудова тэксту: перавага дынамічных матываў і нечаканая, часта парадаксальная развязка (pointe). «У канчатковым выніку, можна нават сказаць, што ўся навела задумана як развязка»[47].

У працэсе ФАТ неабходны ўлік яго жанравых прымет (асабліва калі жанр кананічны), а таксама назіранні над адступленнем ад жанравага канону, над узаемадзеяннем элементаў розных жанраў. Часам узнікае мастацкая форма “тэкст у тэксце”, дзе ўзаемадзейнічаюць элементы розных жанраў, як, напрыклад, у апавяданні І. Буніна “Балада” (ёсць у Інтэрнэце; бачыцца алюзія на абраз “пёсігалоўца Хрыстафора”: І ты, божы звер, гасподзень воўк, малі за нас царыцу нябесную. ..Царква жоўтая, калонная, а ў той царкве гэты самы божы воўк... ва ўвесь свой рост і склад напісаны: сядзіць у шэрым футры на густым хвасце і ўвесь цягнецца ўвысь, упіраецца пярэднімі лапамі ў зямлю – так і ўтрапеніўся ў вочы: пас вакол шыі сівы, асцюкаваты, тоўсты, галава вялікая, вастравухая, клыкамі ашчэраная, вочы лютыя, крывавыя, а наўкола галавы залатое ззянне, як у святых і ўгоднікаў. Страшна нават успомніць такое дзіва дзіўнае! Да таго жывы сядзіць глядзіць, быццам вось-вось на цябе кінецца!).

У беларускай прозе з уласна аповедам часта ўзаемадзейнічае народная казка, знаходзячы праламленне ва ўспрыманні апавядальніка, і суадносіцца са светам рамантычнай культуры (М. Зарэцкі, “Сцежкі-дарожкі”). Гэтаму спрыяюць вобразы-архетыпы і топасы.

Сінтэз розных жанраў сцвярджае вечныя тэмы: каханне і смерць, — і падкрэслівае непарушнасць маральных законаў.

Жанр — катэгорыя гістарычная. Ён, пісаў М.Бахцін, заўсёды і той, і не той, заўсёды і стары і новы адначасова. Жанр адраджаецца і абнаўляецца на кожным новым этапе развіцця літаратуры і ў кожным індывідуальным творы дадзенага жанру. Жанр — прадстаўнік творчай памяці ў працэсе літаратурнага развіцця. Менавіта таму ён і здольны забяспечыць адзінства і непарыўнасць гэтага развіцця. Аналіз жанраў у іх гістарычным развіцці дазваляе выявіць асноўныя напрамкі эвалюцыі літаратурнага працэсу. Гэта магчыма, бо, развіваючыся, жанравыя ўтварэнні захоўваюць «дамінуючыя прыёмы-прыметы» (Б. Тамашэўскі), якія валодаюць устойлівасцю на працягу доўгага часу. Сярод дамінуючых прымет важную ролю адыгрываюць пэўныя прыёмы словаўжывання і выкарыстання граматычных форм і сінтаксічных канструкцый. Менавіта іх выяўленне і апісанне спрыяе пабудове паслядоўнай класіфікацыі жанраў.

У той жа час непарыўнасць змянення жанраў, пастаяннае развіццё, пераўтварэнне і абнаўленне жанравай сістэмы парушае стройнасць класіфікацыі, супраціўляецца лагічнай схеме, абстракцыі, якой патрабуе класіфікацыя. З гэтага вынікае, што цвёрдай класіфікацыі жанраў ажыццявіць немагчыма, іх размежаванне заўсёды будзе справядлівым толькі для пэўнага гістарычнага моманту (Абразок — жанр лірычных мініяцюр у беларускай прозе, у якіх адлюстроўваецца ўнутраны свет чалавека.).

Для існуючай традыцыйнай класіфікацыі жанраў характэрна пэўная іерархія, звязаная з улікам фактару роду (жанры вылучаюцца ў межах літаратурных радоў).

Сярод драматычных жанраў вылучаюцца трагедыя, камедыя, фарс, вадэвіль, і др.; сярод лірычных — ода, элегія, эпіграма і др.; сярод эпічных — апавяданне, навела, аповесць, раман, нарыс. Дадзеная класіфікацыя дапаўняецца, як вядома, тэматычнай: так, напрыклад, адрозніваюцца авантурны, псіхалагічны, гістарычны, навукова-фантастычны раманы і інш. Размежавальныя прыметы жанраў часам вызначаны далёка не строга, што выклікае супярэчлівыя азначэнні жанравай прырожв многіх твораў (асабліва часта не адрлніваюць раман і аповесць – “На чырвоных лядах” М. Лынькова). Не заўсёды ўлічваюцца «гібрыдныя» жанравыя ўтварэнні, не заўсёды разглядаюцца стылёвыя асаблівасці твора, не заўсёды асэнсоўваецца абраная аўтарам форма. Адсюль вынікае тэрміналагічная стракатасць, пашыральнае выкарыстанне тэрміна “жанр”, якое ахоплівае, з аднаго боку, такія з’явы, як раман і апавяданне, з другога — эпісталярны твор, падарожжа, мемуары, сямейную хроніку і інш.

У літаратуры Новага часу ўзаемадзеянне жанраў узмацняецца, актывізуюцца некананічныя жанры. Жанр цяжэй апазнавальны, чым раней.

Мастацкія тэксты, перш за ўсё празаічныя, развіваюцца на аснове немастацкіх, змешаных ці «напаўмастацкіх» з’яў пісьменнасці (хронікі, мемуараў і інш.) валодаюць пэўнай жанравай формай. Такім чынам, жанравая форма – вынік узаемадзеяння ў літаратурным працэсе мастацкіх і немастацкіх жанраў: у працэсе развіцця прозы эстэтычнае пераўтварэнне формы аўтабіяграфіі, ліста, хронікі абумоўлівае з’яўленне эпісталярных раманаў, аповесцяў, апавяданняў, рамана-хронікі. Значыць, жанравая форма — гэта перш за ўсё форма пэўнага немастацкага жанравага ўтварэння (першаснага жанру), на якую арыентуецца аўтар, пераўтвараючы яе ў працэсе стварэння мастацкага тэксту. Размежаванне першасных жанраў (бытавое пісьмо, бытавое апавяданне і інш.) і другасных жанраў (раман, драма і інш.)[51], якія, фарміруючыся ва ўмовах складаных гісторыка-культурных зносін, асімілююць і перапрацоўваюць першасныя жанры, важна для філалагічнага аналізу тэксту.

Прыметы жанравай формы:

1) наяўнасць пэўнага «канона», што ўзыходзіць да немастацкіх твораў (жанравых «прататыпаў»);

2) арыентацыя на комплекс структурна-семантычных прымет, характэрных для жанра-«прататыпа», з іх наступнай мастацкай трансфармацыяй;

3) наяўнасць той ці іншай групоўкі матываў, якая вызначаецца мэтавай устаноўкай аўтара;

4) пэўны тып аповеду;

Последнее изменение этой страницы: 2016-06-09

lectmania.ru. Все права принадлежат авторам данных материалов. В случае нарушения авторского права напишите нам сюда...